27 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел за шэсць гадоў так і не займеў беларускага грамадзянства

39
Мітрапаліт Павел за шэсць гадоў так і не займеў беларускага грамадзянства
МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ

У прадстаўніка РПЦ у Беларусі - расейскі пашпарт.

Пра гэта падчас онлайн-трансляцыі прэс-канферэнцыі з Нацыянальнага прэс-цэнтра распавёў прадстаўнік РПЦ у Беларусі мітрапаліт Павел, піша tut.by.

- У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і расейская. Я неаднаразова казаў: разумець я разумею (беларускую мову. - Заўвага.), калі ёсць неабходнасць, то буду размаўляць. Сёння, Слава Богу, у нас для ўсіх ахвотных, хто хоча маліцца на беларускай мове, ёсць такая магчымасць. Даслоўна ў канцы мінулага года да мяне звярталіся баларускамоўныя парафіяне з просьбай даць магчымасць здзяйсняць набажэнствы на беларускай мове. Я ім прапанаваў выбраць любы храм, некалькі варыянтаў мной было прапанавана. Было прапанавана здзяйсняць хоць кожны дзень набажэнствы, на што яны сказалі: «Не, мы кожны дзень не зможам». Тады давайце раз на тыдзень, яны сказалі, што гэта шмат. Выявілася, што не так шмат ахвочых памаліцца на беларускай мове. Але тыя, хто хоча, маюць такую магчымасць, - сказаў мітрапаліт Павел.

Таксама мітрапаліт застаецца грамадзянінам Расеі. На пытанне журналісткі, ці ёсць у яго беларускае грамадзянства, Павел адказаў:

«Не, няма».

Мітрапаліт Павел прадстаўляе РПЦ у Беларусі з 2013 года.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках