27 красавiка 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пракаментаваў імавернасць свайго імпічменту

1
Трамп пракаментаваў імавернасць свайго імпічменту
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША адказаў на пагрозы імпічменту з боку Кангрэсу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зняпраўдзіў верагоднасць свайго імпічменту на фоне паведамленняў аб імаверным ціску з яго боку на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб расследаваннях супраць яго палітычнага канкурэнта Джо Байдэна. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Паведамляецца, што Трамп пасля прыбыцця 23 верасня ў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку сказаў, што не ўспрымае сур'ёзнай пагрозы імпічменту з боку Кангрэсу.

Нагадаем, Трамп мяркуе, што Вашынгтон убачыць ад Украіны "больш сумленнасці" падчас прэзідэнцтва Зяленскага. Трамп у каментары журналістам у Нью-Ёрку падзяліўся падрабязнасцямі тэлефонных перамоў. Трамп спадзяецца, што пры Зяленскім ва Украіне знізіцца ўзровень карупцыі.

Раней міністр замежных спраў украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што на сустрэчы Трампа і Зяленскага лідары абмяркуюць энэргетычную бяспеку Украіны.

Сёння Зяленскі вылецеў з афіцыйным візітам у ЗША, дзе таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. Паездка будзе доўжыцца да 26 верасня. У Нью-Ёрку прэзідэнт правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі замежных дзяржаў. У рамках візіту прэзідэнт выступіць з прамовай падчас агульных дэбатаў сесіі Генасамблеі ААН, а таксама возьме ўдзел у саміце Мэтаў устойлівага развіцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках