27 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зафіксавалі небывалыя змены ў атмасферы Зямлі

6
Навукоўцы зафіксавалі небывалыя змены ў атмасферы Зямлі

У Тэхаскім універсітэце вывучылі склад атмасферы з часоў Homo erectus.

Навукоўцы Тэхаскага ўніверсітэта A&M заявілі, што канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнула беспрэцэдэнтных за апошнія 2,5 мільёна гадоў значэнняў. За ўвесь час свайго існавання людзі сучаснага тыпу Homo sapiens не жылі ў такіх варунках. Артыкул з вынікамі навуковай працы апублікаваны ў часопісе Nature Communications, паведамляе lenta.ru.

Спецыялісты рэканструявалі склад атмасферы, вывучыўшы карбанаты ў выкапаных глебах Лесавога плато ў Кітаі ўзростам да 22 мільёнаў гадоў. Звесткі аб канцэнтрацыі вуглякіслага газу былі супастаўныя з вынікамі даследавання ўзораў лёду.

Выявілася, што першыя прадстаўнікі роду Homo erectus, якія існавалі 2,1-1,8 мільёна гадоў таму, жылі ў асяроддзі з нізкім утрыманнем вуглякіслага газу (блізу 320 частак на мільён). Канцэнтрацыя парніковага газу пратрымалася на стабільным узроўні да 1965 года, пасля чаго яна дасягнула 415 частак на мільён.

Навукоўцы таксама высветлілі, што буйныя кліматычныя змены ў сярэднім плейстацэне, якія выклікалі Рыскае абледзяненне (350-187 тысяч гадоў таму), не звязаныя з ваганнямі ўзроўню дыяксіду вугляроду, а мелі іншыя прычыны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках