20 верасня 2019, Пятніца, 22:05
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Хашчавацкі пра Лукашэнку ў школе: Дзеткі, не слухайце гэтага... дзядзьку

50
Хашчавацкі пра Лукашэнку ў школе: Дзеткі, не слухайце гэтага... дзядзьку
ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ
Фота: charter97.org

Магчыма, мы перайшлі ўжо ў наступны клас самай важнай навукі.

Наведваючы 2 верасня новую школу № 93 у Менску, Лукашэнка правёў сімвалічны «першы ўрок».

Настаўнікі пачулі ад дыктатара «наказ» не перагружаць вучняў ведамі, а таксама павучанні ў харчаванні і адзенні школьнікаў. «Не ганьбіце сябе. Гэта бздура, якую я чую першы раз. Школьнікі павінны харчавацца аднолькава і апранацца без “выстаўляння”», – заявіў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка прызнаўся, што яму, як «чалавеку вясковаму», было цяжка вучыцца ў школе, а вышэйшую матэматыку ён назваў «хлам’ём».

Якія веды і каштоўнасці вынесуць школьнікі з «першых урокаў» такога «педагога»? Сайт Charter97.org пагутарыў з вядомым беларускім рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім.

– Кожны раз пры наведванні школаў Лукашэнка вызначаецца як мінімум дзіўнымі заявамі і адкрывае новыя «таямніцы» з сваёй біяграфіі. Калісьці ён сказаў, што ў школе быў «хуліганістым хлопцам» і знаходзіўся на ўліку ў міліцыі. Цяпер мы даведаліся, што «вясковаму чалавеку» было цяжка вучыцца, а вышэйшая матэматыка – гэта «хлам’ё». Як Вы пракаментуеце новыя прызнанні дыктатара?

– Ну што тут сказаць... Дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён яшчэ не рэгламентуе, як чалавек павінен «какаць і сікаць» – асабліва ў першым класе. Дзякуй Богу, што гэта хоць яшчэ не ўвайшло ў «прэзідэнцкі» кантроль, хоць я думаю, што ў нас і такое – не за гарамі.

Што ж тычыцца «хлам’я» вышэйшай матэматыкі, якую я вучыў і быў шчаслівы здаваць – і здаваў, дарэчы, на «пяцёрку», – то я з глыбокім жалем павінен сказаць Аляксандру Рыгоравічу, што каровы «абсіраюцца» толькі ў тых кіраўнікоў, якія ўважаюць вышэйшую матэматыку хлам’ём. Гэта нармальна: таму пад іхнім кіраўніцтвам дакладна гэтак сама «абсіраецца» ўся краіна, як і тыя каровы. І ўсё гэта – праз ягонае калгаснае неўразуменне важнасці інтэлектуалізму ў цяперашнім жыцці.

Ён даўно не разумее гэтага. Ён не разумеў гэтага нават у школе, паколькі быў дрэнным вучнем – і сам у гэтым прызнаецца. Але чаго мы хочам? У 1994 годзе мы абралі двоечніка, які ўсе праблемы ў краіне развязвае «тырчком у пысу» – то п'янаму механізатару, то апазіцыі, якая выходзіць на пратэсты. Для яго «вышэйшай матэматыкай» з'яўляецца найвышэйшая ступень пераканання з дапамогай дубінак, з дапамогай выбуховых пакетаў, з дапамогай няправедных судоў... Вось гэта – «вышэйшая матэматыка» ад Лукашэнкі.

І ўсё астатняе для яго – «хлам’ё». Але, на жаль, гэтая палітыка і ператварыла ўсю нашу краіну ў «хлам’ё». Нашу краіну, якую ён з апошніх сілаў спрабуе ўтрымаць пад кантролем, здаўшы яе незалежнасць праз сваё невуцтва і няўменне жыць у сучасным свеце.

Гэта не апошняе, але адно з самых галоўных злачынстваў Лукашэнкі перад беларусамі. Ён гэтыя злачынствы здзяйсняе даўно: яшчэ тады, калі ён сказіў Канстытуцыю, адабраў свабоды, калі адабраў права выказваць сваё меркаванне, калі ён ператварыў людзей у рабоў, прывязаўшы іх да кантрактнай сістэмы. Вось тады ён зразумеў, што вышэйшая матэматыка – гэта «хлам’ё». Таму што галоўны навуковец у ягонай краіне – амапавец з дубінкай. Што мы, уласна кажучы, бачым і ў заробках, і ў тым, што ў нас цяпер адбываецца.

Вось так Лукашэнка давёў самога сябе – не толькі краіну – да таго моманту, калі для яго ўсё стала небяспечным. І наш адрыў ад цывілізаванага свету, за якім ён «свой народ не павядзе», і магчымая страта асабістай улады праз апетыты ўсходняга суседа...

Усё гэта відавочна – але што мы можам хацець ад гэтага недавучкі, ад гэтага зусім невуцкага кіраўніка, якім Бог надумаў пакараць беларусаў.

Хоць, шчыра кажучы, я ведаю за што: за сваю пакорлівасць, за гатоўнасць жыць у рабстве. Але я думаю, што пакаранне Бога заўсёды робіцца для таго, каб Ягоныя вучні – а мы ўсе Ягоныя вучні – засвоілі гэты ўрок.

Дык вось, я віншую ўсіх беларусаў, якія сёлета пайшлі ў наступны клас – не толькі вучняў школ і першаклашак – я віншую ўсіх, у тым ліку і старых, такіх, як я. З тым, што мы пайшлі ў наступны клас, які нам падрыхтаваў Гасподзь Бог, каб вывучыць галоўную навуку – навуку жыць у годнасці. І навуку невуцтва называць невуцтвам, розум называць розумам, а інтэлект называць інтэлектам.

– Як думаеце, беларускім школьнікам пасля «першага ўрока» ад Лукашэнкі варта было б прыняць «інтэлектуальны антыдот»?

– Вядома. І я хачу звярнуцца да вучняў той школы: дзеткі, калі ласка, не слухайце гэтага дзядзьку. Ён – ... Я хацеў сказаць: «ідыёт», але гэта будзе непрыгожа з майго боку ў выпадку звароту да дзяцей. Ён – вельмі невуцкі чалавек. Вучыце гэтае «хлам’ё». Нехта з вас, магчыма, стане і нобелеўскім лаўрэатам, і створыць нейкія новыя кампутарныя праграмы, новыя сістэмы, стане новым Маркам Цукербергам, стане новым Іланам Маскам.

Усё гэта магчыма для беларускай моладзі, якую спрабуе ператварыць у нібыта авечы статак наш нязменны кіраўнік Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.