26 красавiка 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя падазраваныя ў дзёрзкім рабаванні менскай ювелірнай крамы «Карунд»

6
Затрыманыя падазраваныя ў дзёрзкім рабаванні менскай ювелірнай крамы «Карунд»

Частку выкрадзеных упрыгажэнняў яны збылі ў Расеі.

Міліцыя ў Менску раскрыла справу аб рабаванні ювелірнай крамы «Карунд». Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на МУС.

3 верасня міліцыя затрымала падазраваных паводле справы аб разбойным нападзе на ювелірную краму «Карунд» на вуліцы Кісялёва ў Менску.

- Цяпер ажыццяўляюцца следчыя дзеянні з іх удзелам. Па месцы жыхарства фігурантаў праведзеныя ператрусы. Таксама правяраецца дачыненне затрыманых да ўчынення іншых злачынстваў - яшчэ як мінімум трох разбойных нападаў на прыватныя домаўладання ў Менску, - адзначылі ў міліцыі.

Частку выкрадзенага знайшлі ў тайніку ў маці аднаго з падазраваных. Акрамя таго, былі канфіскаваныя пластыкавыя сцяжкі - такія ж выкарыстоўваліся, каб абясшкодзіць супрацоўніка «Карунда».

Пазней інфармацыю дапоўнілі ў Следчым камітэце. У прэс-службе структуры паведамілі, што падазраваным 36 і 37 гадоў. Частку выкрадзеных упрыгажэнняў яны збылі ў Расеі.

У СК таксама распавялі, што рабаўнікі вынеслі з крамы не толькі каштоўнасці, але і сэрвер, на якім былі запісы камер відэаназірання ў ювелірнай краме. Яго падазраваныя пазней выкінулі ў Свіслач, але яго ўдалося падняць са дна ракі.

Нагадаем, у суботу, 17 жніўня, аб 11.40 двое мужчын зайшлі ў ювелірную краму на Кісялёва, распылілі пярцовы газ, выкралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і ўцяклі. Гэта было ўжо чацвёртае рабаванне крамы «Карунд».

Пасля здарэння была распачатая крымінальная справа на падставе ч.2 арт.207 (Разбой, учынены групай асоб).

Шкода, прычыненая краме, складае больш за мільён беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках