27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску выступіць легендарны літоўскі фолк-рытуал-гурт «Кулгрында»

3
У Мінску выступіць легендарны літоўскі фолк-рытуал-гурт «Кулгрында»

Канцэрт адбудзецца 20 верасня пры падтрымцы Амбасады Літвы.

Упершыню ў Мінску – вялікі канцэрт літоўскага фолк-рытуал-гурта "Кулгрында". Гэты музычны гурт суправаджае перанятыя і адноўленыя старажытныя абрады, што праводзяцца сёння ў літоўскай Супольнасці балцкай веры "Рамува". Кіруе “Кулгрындай” Інія Трынкунене – лідарка “Рамувы”.

Песні, якія выконвае “Кулгрында”, – гэта і каляндарныя песні, рупліва выбраныя з усёй народнай спеўнай спадчыны, і гімны апекунам і апякункам розных сфераў жыцця – вогненнай Габіі, зямельнай Жаміне, пчалінай Аўсцеі, нябеснаму Пяркуну і інш. “Кулгрында” і агульнанацыянальныя фестывалі адкрывае, і ў дзяржаўных мерапрыемствах не аднойчы брала ўдзел. Напрыклад, з удзелам "Кулгрынды" адбывалася асвячэнне дзяржаўнага сцяга Прэзідэнта Літвы.

Прывязе "Кулгрында" ў Мінск і песні, што сталі візітоўкай як гэтага гурта, так і ўсёй Літвы ў свеце, - шматгалосныя сутарцінес, якія ўнесеныя ў спіс спадчыны ЮНЭСКА. Гэта сапраўды "трансавыя" песні - спявачкі не вядуць адну мелодыю адначасова сваімі галасамі, а спяваюць "адтэрмінавана", таму слухач перастае адсочваць мелодыю і проста "нырае" ў спеўную стыхію.

З беларускага боку пару “Кулгрындзе” складзе гурт "Дайнава". Яго ўдзельнікі бяруць з тутэйшай спеўнай спадчыны найлепшае і выконваюць строга ў адпаведнасці з каляндарным часам. Гэтым разам заспяваюць песні, адпаведныя восеньскай пары. "Дайнава" выканае песні таксама ў суправаджэнні дуды і колавай ліры - старажытных інструментаў, якія былі распаўсюджаныя даўней у Беларусі і цяпер адраджаюцца.

Пачатак канцэрта а 19-й па адрасе: Мінск, Маладзёвы тэатр эстрады, вуліца Маскоўская, 18а.

Канцэрт праходзіць пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Імпрэза прымеркаваная таксама да Дня адзінства балтаў 22 верасня - дзяржаўнага свята ў Літве і Латвіі, якое адзначаюць таксама энтузіясты і ў нашай краіне, запальваючы ўвечары на пагорках і старажытных гарадзішчах вогнішчы.

Падзея ў фэйсбуку:

Падзея ўкантакце:

Квіткі арганізатары раяць набываць загадзя праз анлайн-платформы:

smsbilet.by

kvitki.by kvitki.by

ticketpro.by

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках