27 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксамітны сезон: Куды паехаць у верасні за мяжу

Аксамітны сезон: Куды паехаць у верасні за мяжу

Цікавыя еўрапейскія туры.

Прага - Зальцбург - Мюнхен - Брусэль - Лондан - менавіта гэты маршрут «Сегодня» рэкамендуе вам для незабыўнага восеньскага адпачынку ў Еўропe.

Згаданыя вышэй гарады злучаюць у сабе гісторыю і сучаснасць, класіку і мадэрнізм, традыцыі ды інавацыі. Нават не сумнявайцеся - вас чакае маса прыемных уражанняў і нечаканых адкрыццяў!

Прага, Чэхія

Тут усё прасякнутае духам даўніны і велічы: чарапічныя дахі, каменныя маставыя, газавыя ліхтары, утульныя рэстарацыі і кавярні, цесныя вулачкі.

Вам абавязкова трэба паглядзець Пражскі град (Pražský hrad), сабор святога Віта (Katedrála sv. Víta), базіліку святога Іржы (Bazilika sv. Jiří), Карлаў мост (Karlův most) і Старамесцкую плошчу (Staroměstské náměstí). Дарэчы, Прага - вельмі зялёны горад, ледзь не палову ўсёй яго тэрыторыі займаюць паркі і сады.

Зальцбург, Аўстрыя

Зальцбург - гэта душа Аўстрыі. Менавіта тут, у «доме Хагенаўэра» на вуліцы Гетрайдэгасэ, 9, нарадзіўся і вырас адзін з самых вядомых кампазітараў у свеце - Вольфганг Амадэй Моцарт.

У горадзе варта наведаць палац Мірабель, рэзідэнцыю архіепіскапаў, кафедральны сабор, цытадэль Хоэнзальцбург, Зальцбургскую галерэю і Музей сучаснага мастацтва.

Пачніце аглядную экскурсію з самай турыстычнай вуліцы Зальцбурга - Гетрайдэгасэ. Яна ўяўляе сабой невялікі завулак у самым сэрцы Старога горада. Фішка Гетрайдэгасэ - арыгінальныя шыльды крам, кавярняў, гатэляў. Не забудзьцеся пакаштаваць знакамітыя цукеркі Mozartkugel.

Мюнхен, Нямеччына

Сталіца Баварыі горад Мюнхен - гэта сучасны мегаполіс з багатым гістарычным мінулым і незлічоным мноствам культурных каштоўнасцяў. Акрамя Актобэрфэста Мюнхен вядомы як радзіма канцэрна BMW.

Вам варта наведаць плошчу Марыенплац, нэагатычны будынак Новай гарадской ратушы, будынак царквы святога Пятра, Музей цацак (Elisabethstrasse, 5). Аматары аўтамабіляў могуць пайсці ў музей BMW (Am Olympiapark, 2). Уваходны квіток каштуе 10 еўраў.

Брусэль, Бельгія

Брусэль - гэта сталіца Бельгіі і Еўразвязу. Тут пражываюць прадстаўнікі 180 нацыянальнасцяў, якія размаўляюць на 108 мовах. Праўда, цікава?

Раім вам зазірнуць у Музей прыродазнаўчых навук (Rue de Vautier, 29), Музей Афрыкі (Leuvensesteenweg, 12), Музей музычных інструментаў (Rue Montagne de la Cour, 2), Музей войска і вайсковай гісторыі (Parc du Cinquantenaire, 3). А каб даведацца, дзе вызначаюцца лёсы Еўразвязу, абавязкова зайдзіце ў Парламентарыум (Esplanade Solidarnosc).

Лондан, Вялікая Брытанія

Лондан - палітычны, эканамічны і культурны цэнтр Вялікай Брытаніі, а таксама адзін з самых дарагіх і прыгожых гарадоў ва ўсім свеце.

Мала хто з'язджае з Лондана без фатаграфіі на фоне знакамітага Біг-Бэна. Найлепшыя месцы для сэлфі: з супрацьлеглага берага Тэмзы, з Вестмінстэрскага прычала або з плошчы Парламента ля помніка Уінстану Чэрчылю.

Куды пайсці ў Лондане? Наведайце вячэрнія набажэнствы пад акампанемент хору ў Вестмінстэрскім абацтве і агледзьце яго знутры, а затым адпраўляйцеся на кола агляду - London Eye. Таксама вам варта прагуляцца на катэры па Тэмзе. Калі застанецца час – адправіцца па сувеніры, антыкварыят і вінтажныя штучкі на самы вядомы ў Лондане рынак Portobello ля Нотынг Хіл.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках