27 красавiка 2024, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Северадзвінску паведамілі аб патэнцыйна небяспечных аб'ектах пасля выбуху

У Северадзвінску паведамілі аб патэнцыйна небяспечных аб'ектах пасля выбуху
ФОТА: TV29.RU

У пачатку верасня журналісты замералі радыяцыйны фон побач з пантонамі, якія з'явіліся на беразе пасля НЗ.

Архангельскія ўлады папярэдзілі кампетэнтныя органы аб патэнцыйна небяспечных аб'ектах на беразе Белага мора пасля выбуху на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам, гаворыцца паведамленні, якое паступіла ў РБК дэпартамента інфармацыі губернатара і ўрада Архангельскай вобласці.

Адпаведную інфармацыю перадалі ў Мінабароны, «Расатам», Расгідрамет і рэгіянальную ўправу Расспажыўнагляду.

Паводле інфармацыі ўрада Архангельскай вобласці, «пагрозы для жыцця і здароўя людзей у раёне сяла Нёнаксы няма».

Раней выданне «Беломорканал» паведаміла, што яго супрацоўнікі вымералі ўзровень радыяцыі каля двух пантонаў, нібыта пацярпелых ад выбуху ракеты з ядзернай сілавой устаноўкай. Паводле іх інфармацыі, пасля з'яўлення пантонаў на беразе ўзровень радыяцыі ў 150 м ад іх дасягаў 750 мікрарэнтген за гадзіну, а 31 жніўня вагаўся ад 70 да 154 мікрарэнтген за гадзіну.

8 жніўня Мінабароны паведаміла аб выбуху пры выпрабаваннях ракеты пад Архангельскам і пацвердзіла гібель двух чалавек у выніку інцыдэнту. Пазней у «Расатаме» распавялі, што ахвярамі НЗ сталі пяць супрацоўнікаў дзяржкарпарацыі. Паводле заявы «Расатама», інцыдэнт адбыўся падчас работ, «звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем ізатопных крыніц сілкавання на вадкаснай рухальнай ўстаноўцы».

Пасля выбуху ўлады Северадзвінска апавясцілі аб кароткачасовым павышэнні радыяцыйнага фону, пасля гэтае паведамленне выдалілі з сайта гарадской адміністрацыі.

Паводле звестак Расгідрамета, 8 жнiўня шэсць пунктаў у Северадзвінску зафіксавалі павышэнне ўзроўню радыяцыі да 0,45-1,78 мікразіверта (мкЗв) за гадзіну пры норме 0,11 мкЗв/гадзіну. Радыяцыйны фон нармалізаваўся да 0,13-0,16 мкЗв/гадзіну да 14:30. Метэаролагі паведамлялі, што ў адабраных у Северадзвінску пробах знайшлі тэхнагенныя радыенукліды стронцыю, барыю і лантану.

Газета The New York Times са спасылкай на крыніцы пісала, што гаворка можа ісці аб крылатай ракеце з ядзернай энэргаўстаноўкі «Буравеснік» (кодавы назоў, прыняты NATO, - SSC-X-9 Skyfall). Гэтую версію пасля падтрымаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які напісаў, што «выбух расейскага Skyfall прымусіў многіх пахвалявацца».

У сваю чаргу, CNBC са спасылкай на крыніцы паведамляў, што аварыя адбылася падчас уздыму ядзернай ракеты са дна, а не падчас новага запуску. Выбух адбыўся на судне і выклікаў рэакцыю ў ракеце, што і прывяло да выкіду радыяцыі, сцвярджае суразмоўца тэлеканала, знаёмы з ацэнкай здарэння амерыканскімі выведслужбамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках