27 красавiка 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы: Жыць можна і на цалкам замерзлых планетах

9
Астраномы: Жыць можна і на цалкам замерзлых планетах

Новая праца навукоўцаў з Універсітэта Таронта.

У пошуках патэнцыйна населеных сусветаў асноўная ўвага аддаецца, вядома, планетам, якія максімальна падобныя на нашу. Аднак варта памятаць, што гэта моцнае спрашчэнне – і нават даволі блізкія да Зямлі планеты могуць апынуцца не вельмі ўдалымі для развіцця жыцця. І наадварот, такія ўмовы могуць узнікаць на планетах, якія выглядаюць зусім нежылымі.

Так, новая праца астраномаў з Універсітэта Таронта прадэманстравала, што жыццё здольнае існаваць на цалкам замерзлых планетах-«сняжках». Пра гэта Адыў Парадайз (Adiv Paradise) і ягоныя калегі пішуць у артыкуле, апублікаваным у Journal of Geophysical Research (пераклад – rusjev.net).

Як правіла, патэнцыйна заселенымі ўважаюцца параўнальна невялікія планеты, размешчаныя на пэўнай адлегласці ад сваёй зоркі – там, дзе тэмпература не вельмі вялікая ці халодная для таго, каб вада магла захоўвацца ў вадкай форме. Аднак выцягнутая арбіта, геалагічныя і атмасферныя працэсы здольныя зрабіць нежылымі нават такія целы або ператварыць у патэнцыйна заселеныя целы за межамі гэтай зоны. Такія планеты могуць хаваць вадкасць пад тоўстым пластом «вечнага» лёду, якому тысячы гадоў. Аднак і гэта, як апынулася, яшчэ не прысуд для мясцовага жыцця.

Каб прадэманстраваць гэта, канадскія навукоўцы правялі мадэляванне планеты-«снежкі» з рознымі параметрамі арбіты, складам атмасферы, колькасцю энэргіі ад зоркі, наяўнасцю і размеркаваннем сушы і гэтак далей. Праца паказала, што пры ўдалым наборы гэтых параметраў нават глыбока замерзлая планета здольная захоўваць жыццё. Напрыклад, калі ў глыбіні на ёй ёсць дастаткова шырокіх кантынентаў, далёка ад замерзлага акіяну, тэмпература можа ўтрымлівацца не ніжэй за цалкам прымальныя 10°С.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках