27 красавiка 2024, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне трох працоўных засыпала зямлёй

5
У Маладзечне трох працоўных засыпала зямлёй

Два з іх загінулі.

Два чалавекі загінулі і адзін атрымаў траўмы ў Маладзечне, мужчынаў засыпала грунтам, паведаміў tut.by са спасылкай на прэс-службу МНС.

Паведамленне пра тое, што трох чалавек засыпала грунтам паблізу вуліцы Гарадоцкай ў Маладзечне, паступіла ў суботу, 7 верасня, у 20.03. Ратавальнікі дасталі мужчынаў. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць дваіх, трэці мужчына шпіталізаваны.

Высветлілася, што работнікі праводзілі земляныя працы для ўладкавання ліўневай каналізацыі, калі адбылося абвальванне грунту ў траншэі (глыбіня траншэі большая за 2 м, шырыня 1,5 м). Да прыбыцця ратавальнікаў насельніцтва спрабавала дапамагчы тром засыпаным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках