27 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка і Турсунаў схавалі на Манхэтэне 30 квіткоў на фінал

3
Сабаленка і Турсунаў схавалі на Манхэтэне 30 квіткоў на фінал

Тэнісістка і яе трэнер зноў працуюць разам?

Падобна на тое, што Арына Сабаленка і яе трэнер Дзмітрый Турсунаў зноў працуюць разам. Ва ўсякім выпадку ён дапамагаў тэнісістцы ў яе новай задуме – раздачы квіткоў на US Open, піша tut.by.

У сваім Instagram дзяўчына сказала, што бясплатна аддасць 30 квіткоў на сённяшні парны фінал, дзе яна ўжо другі раз на турніры згуляе супраць Вікторыі Азаранкі. Праўда, для пачатку квіткі трэба знайсці ў цэнтры Нью-Ёрка.

У сторыз дзяўчына паабяцала рассакрэціць месцазнаходжанне квіткоў. І ў іх відаць, што «закладкай» жоўтых канвертаў з пропускамі на матч займаліся яе трэнеры – Джэйсан Стэйсі і Дзмітрый Турсунаў.

Нагадаем, у канцы жніўня тэнісістка абвесціла пра сыход ад Турсунава, аднак ужо праз некалькі дзён яна прысвяціла яму эмацыйны ліст, дзе паведаміла, што «не хоча бачыць побач нікога іншага».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках