6 траўня 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет святкуе надыход 2020-га года

2
Свет святкуе надыход 2020-га года

Як выглядалі святочныя салюты ў розных краінах.

Горад за горадам, краіна за краінай на планеце сустракаюць новы, 2020-ы год. Навагоднія ўрачыстасці суправаджаюцца феерверкамі, карнаваламі, канцэртамі і вечарынамі, якія доўжацца ўсю ноч.

Як сустракалі Новы год у розных краінах свету, апавядае ВВС.

Лондан – Эдынбург

ТРАДЫЦЫЙНАЕ ШЭСЦЕ З ПАХОДНЯМІ Ў СТАЛІЦЫ ШАТЛАНДЫІ ЗАКОНЧЫЛАСЯ ПАБУДОВАЙ ФIГУРЫ ДВУХ СЯБРОЎ, ЯКІЯ ПРАЦЯГНУЛІ РУКІ НАСУСТРАЧ АДЗІН АДНАМУ
ФОТА: SUSIE GRAY / TCSPR

Аўстралія: нягледзячы на пажары

Праз наймацнейшыя лясныя пажары ў Аўстраліі святкаванне ў сталіцы хацелі адмяніць: у аўторак агонь ахапіў галоўную вуліцу горада Карбарга ў Новым Паўднёвым Уэльсе. Людзі бягуць з гарадоў да ўзбярэжжа, а колькасць загінулых жывёлаў вылічаецца сотнямі тысячаў.

Крытыкі казалі, што свята ў такі час недарэчнае, а грошы лепш ахвяраваць на патрэбы пагарэльцаў або пажарным. Аднак мэр горада Кловер Мур заявіла, што святкаванне дасць людзям надзею.

Свята адбылося. Неба над гаванню Сіднэя з яе знакамітым оперным тэатрам асвятлілі сотні феерверкаў.

Ганконг: на фоне пратэстаў

2020 год прыйшоў у Ганконг а чацвёртай гадзіне вечару паводле Грынвіча (сёмая вечару паводле Менска).

У горадзе, дзе ўжо паўгода ідуць масавыя пратэсты і сутыкненні, упершыню за дзесяць гадоў пастанавілі адмяніць святочны феерверк. Улады горада мяркуюць, што ў цяперашніх умовах гэта будзе небяспечна.

Замест гэтага над залівам Каўлун зладзілі светлавое шоу. Жыхары горада, у тым ліку сотні тысячаў удзельнікаў у пратэставых акцыях цягам апошніх шасці месяцаў, сабраліся са сцягамі і плакатамі ў абарону дэмакратыі.

ПРЫХІЛЬНІКІ АПАЗІЦЫІ САБРАЛІСЯ Ў НЕКАЛЬКІХ РАЁНАХ ГОРАДА, КАБ ГЛЯДЗЕЦЬ НА ЛАЙТ-ШОУ НАД ЗАЛІВАМ КАЎЛУН
ФОТА: GETTY IMAGES

У некаторых раёнах былі затрыманні, паведамляе сайт Hong Kong Free Press. Ужо праз некалькі хвілінаў пасля надыходу 2020 года паліцыя ўжыла слезацечны газ. На першае студзеня прызначаная буйная акцыя пратэсту. Пратэстоўцы па-ранейшаму патрабуюць вызвалення затрыманых, змены законаў аб выбарах і перамены юрыдычнай класіфікацыі пратэстаў як масавых беспарадкаў.

Дубай: лайт-шоу на Бурдж-Халіфа

ФОТА: WIN-INITIATIVE

Самы высокі будынак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (і ў свеце) ужо традыцыйна стаў месцам навагодніх урачыстасцяў.

Летась з бакоў 828-метровага будынка вырываўся чырвоны агонь феерверкаў. Сёлета ўсё прайшло паводле таго ж сцэнара – уражлівы салют, танцы "музычных фантанаў" і іншыя забавы.

Індыя: новы год каля брамы

У Мумбаі феерверк адбыўся на фоне велізарнай "Брамы Індыі". Грандыёзную браму будавалі 13 гадоў: пасля здабыцця Індыяй незалежнасці праз яе кантынент пакідалі апошнія брытанскія салдаты.

ФОТА: GETTY IMAGES

31 снежня выпала на аўторак, чаму многія паслядоўнікі індуізму не змаглі прыняць паўнавартасны ўдзел у святкаванні: у індуізме аўторак уважаецца звязаным са слонагаловым богам мудрасці і дабрабыту Ганешам, сказаў адзін з арганізатараў навагодніх вечарынак у гутарцы з газетай Times of India.

ФОТА: GETTY IMAGES

Таму многія пастанавілі сустрэць Новы год першага студзеня.

У Японіі ўдзельнікі свята паводле старажытнай традыцыі па чарзе білі ў званы будыйскіх храмаў.

Святочныя салюты асвятлілі неба і над іншымі буйнымі гарадамі Азіі і Еўропы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках