27 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі трэба займацца, каб «адпрацаваць» з'едзенае ў Новы год

2
Колькі трэба займацца, каб «адпрацаваць» з'едзенае ў Новы год

Дзве мандарынкі роўныя сямі хвілінам хады.

Ці плануеце «адпрацаваць» з'едзеныя за святочным сталом калорыі? Партал tut.by зарыентуе, колькі хвілінаў розных заняткаў: ад лёгкай аэробікі да моцнага сну – для гэтага можа спатрэбіцца.

Аліўе з варанай каўбасой

Так выглядаюць 100 грамаў аліўе – і гэта 31 хвіліна заняткаў аквааэробікай, 21 хвіліна хуткай хады і 16 хвілінаў бегу на лыжах.

Селядзец пад футрам

Так выглядаюць 100 грамаў селядца пад футрам – і гэта 50 хвілінаў гульні ў валейбол, 37 хвілінаў гульні ў настольны тэніс і 18 хвілінаў язды на горным ровары.

Салата з крабавымі палачкамі

Так выглядаюць 100 грамаў салаты з крабавымі палачкамі – і гэта 41 хвіліна павольных танцаў, 22 хвіліны лёгкай аэробікі або 15 хвілінаў канькабежнага спорту.

Сыравэнджаная каўбаса

Так выглядаюць 100 грамаў сыравэнджанай каўбасы – і гэта 180 хвілінаў хатха-ёгі, 135 хвілінаў танга і 54 хвіліны працы трэнерам у аэробіцы.

Мандарыны

Так выглядаюць 100 грамаў мандарынаў – і гэта 40 хвілінаў сну, 9 хвілінаў вальсу або 7 хвілінаў хады з хуткасцю 6 км/г.

Шакалад

Так выглядаюць 100 грамаў малочнага шакаладу – гэта 73 хвіліны плавання, 53 хвіліны катання на каньках або 49 хвілінаў гульні ў амерыканскі футбол.

Шампанскае паўсухое

А 100 грамаў шампанскага – гэта 30 хвілінаў стрэтчынгу, 8 хвілінаў лёгкай стэп-аэробікі або 5 хвілінаў заняткаў са скакалкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках