10 жнiўня 2026, панядзелак, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуска стала прыма-балерынай Бэрлінскай оперы

2
Як беларуска стала прыма-балерынай Бэрлінскай оперы
КСЕНІЯ АЎСЯНІК

Менскія выкладчыкі танцаў калісьці казалі Ксеніі Аўсянік, каб не спадзявалася стаць вядомай танцоркай.

Цяпер яна - прыма-балерына Бэрлінскай дзяржаўнай оперы, паведамляе «Белсат».

Спачатку Ксенія Аўсянік займалася ў фальклорным ансамблі «Равеснік» і хадзіла на акрабатыку. У Менску балетная школа пачынаецца толькі з дзевяці гадоў.

«На другім годзе хацелі мяне адлічыць, бо я не пасавала: маленькая, кароткая шыя, цягліцы былі з акрабатыкі напрацаваныя - шырокія плечы", - успамінае Ксенія.

Калі ёй споўнілася 15, яна даведалася пра магчымасць атрымаць стыпендыю ў Лазане (Швайцарыя):

«Як высветлілася, я нават не прайшла першы тур. Але для тых, хто не прайшоў, усё роўна зрабілі занятак, і дырэктары школ прыйшлі глядзець. Нейкім чынам мне пашанцавала, і тры дырэктары прапанавалі прыехаць вучыцца да іх».

Адзін з іх быў з Ангельскай нацыянальнай школы балета. У выніку Ксенія восем гадоў адпрацавала ў Лондане. «У кожнай трупы ёсць свой рэпертуар. І калі ўвесь яго ператанцуеш, адчуваеш, што трэба развівацца далей».

Цяпер яна - прыма-балерына Бэрлінскай дзяржаўнай оперы і танчыць сольныя партыі ў самых знакамітых спектаклях. У перыяд зімовых свят гэта «Шчаўкунок».

«Гэта адмысловы спектакль, бо звязаны з Новым годам, з Калядамі, - тлумачыць Ксенія. - Вельмі асаблівая атмасфера. Заўсёды вельмі прыемна танчыць. У гледачоў добры настрой, і ты разумееш, што дорыш казку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках