27 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы: БелАЭС - гэта праблема ўсяго Еўразвязу

9
Прэзідэнт Літвы: БелАЭС - гэта праблема ўсяго Еўразвязу
ФОТА: DELFI

Гітанас Наўседа абяцае і далей на вышэйшым узроўні падымаць праблему Астравецкай АЭС.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абяцае і далей на вышэйшым узроўні падымаць праблему Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы. З ягоных слоў, Еўразвяз і яго лідары павінны зразумець, што гэта праблема ўсяго ЕЗ. Пра гэта піша сайт delfi.lt.

«Я не перастану і далей паднімаць гэтае пытанне на вышэйшым узроўні, каб увесь Еўразвяз і яго лідары ўсвядомілі, што будаўніцтва Беларускай АЭС не з'яўляецца праблемай адной толькі Літвы, і не толькі праблемай Латвіі і Польшчы. Гэта праблема ўсяго Еўразвязу», - сказаў прэзідэнт у чацвер журналістам у Плунзе.

Ён падкрэсліў, што ў гэты момант аб пытанні БелАЭС вядуцца канструктыўныя дыскусіі з Польшчай, Латвіяй і Эстоніяй.

«Перш за ўсё, мы гаворым пра тое, што Літва не будзе закупляць электраэнэргію, што вырабляецца на магчыма небяспечнай электрастанцыі, калі яна будзе запушчаная ў будучыні. Тое ж і з Польшчай. Латвія і Эстонія яшчэ не зусім вызначыліся», - растлумачыў Наўседа.

Ён таксама падкрэсліў, што з ініцыятывы прэзідэнцкага палаца ўжо прымаюцца законы і постзаконныя акты, якія дазволяць рэальна перагарадзіць шлях электраэнэргіі з БелАЭС на літоўскі рынак.

«Беларусь рэагавала на гэта вельмі сур'ёзна, яны зразумелі, што Літва цвёрда выбрала гэтую пазіцыю, і цяпер спрабуе шукаць дзесьці ў іншым месцы, на баку», - сказаў Наўседа.

У пачатку снежня міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў, што ў структурах ЕЗ вядзецца інтэнсіўная праца над тым, каб хаўруснікі зразумелі паводзіны Літвы.

Аднак, міністр энэргетыкі Жыгімонта Вайчунас у снежні сказаў, што бяспека БелАЭС павінна стаць прыярытэтнай задачай Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

У Літве сумняваюцца, што Беларусь распачне пэўныя дзеянні для ліквідацыі недахопаў дзейнасці першага рэактара станцыі яшчэ да яго запуску.

Ядзернае паліва на першы рэктар БелАЭС будзе пастаўленае ў першым квартале 2020 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках