27 красавiка 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз значна скараціў фінансавую дапамогу Турцыі

1
Еўразвяз значна скараціў фінансавую дапамогу Турцыі

Гэта адбылося праз дзеянні Анкары ў Сірыі.

Еўразвяз на тры чвэрці скараціў фінансавую дапамогу Турцыі. Пра гэта ў суботу, 18 студзеня, паведамляюць выданні медыягрупы Funke са спасылкай на ліст вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля ў Еўрапарламент, паведамляе dw.com.

Так званая перадуступная дапамога, якая прызначаная для правядзення рэформаў, зрэзаная ў 2020 годзе для Турцыі на 75 адсоткаў ад раней запланаванай сумы.

Анкара атрымае ў рамках гэтай праграмы толькі 168 млн еўраў, 150 з іх – на паляпшэнні ў сферы дэмакратыі і прававой дзяржавы, а яшчэ 18 мільёнаў – на развіццё вёскі.

Прычынамі такой пастановы Барэль называе газавую спрэчку ў Міжземным моры і дзеянні Анкары ў Сірыі. Адначасова ён мяркуе важным і надалей фінансава падтрымліваць рэформы ў Турцыі.

Перадуступная дапамога прапануецца краінам-кандыдаткам у рамках праграмы IPA фонду ЕЗ. Перамовы пра ўступленне Турцыі ў ЕЗ доўгі час застаюцца замарожанымі, пры гэтым краіна ў перыяд з 2014 да 2020 года атрымала ад Еўразвязу 3,5 млрд еўраў. Барэль заяўляе, што з 2017 года дапамога Турцыі была зрэзаная ў агульнай колькасці на 1,2 млрд еўраў. Выплаты Турцыі, прадугледжаныя ў пагадненні пра ўцекачоў, не скарочаныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках