27 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск даў параду заснавальніку Twitter

Ілан Маск даў параду заснавальніку Twitter
Фото: Reuters

Кіраўнік Tesla і SpaceX апавёў, што ён зрабіў бы для паляпшэння працы сацыяльнай сеткі.

Стваральнік Twitter Джэк Дорсэй падчас нарады з супрацоўнікамі кампаніі стэлефанаваўся праз відэасувязь з кіраўніком Tesla і SpaceX Іланам Маскам і спытаў у яго рады ў паляпшэнні працы сацсеткі. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg.

"Калі б вы ўзначальвалі Twitter, што б вы зрабілі?" – звярнуўся Дорсэй да Маска.

Кіраўнік Tesla адказаў, што мяркуе карысным вызначыць рэальных карыстальнікаў і ботаў, якія пад іх маскуюцца.

Ён падкрэсліў, што карыстальнікі сацсетак выступаюць супраць маніпуляцый з боку "розных зацікаўленых групаў".

Як адзначае Bloomberg, Маск уладальнік аднаго з самых папулярных акаўнтаў сацсеткі: у яго 30,7 мільёна падпісчыкаў. Мільярдэр рэгулярна стасуецца з іншымі карыстальнікамі і часта сутыкаецца з крытыкай з боку групы карыстальнікаў, якія публікуюць негатыўныя твіты з хэштэгам TSLAQ.

Раней паведамлялася, што Маск абавязаўся ўзгадняць з юрыстамі ўсе запісы ў Twitter, якія маюць дачыненне да фінансаў кампаніі Tesla.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках