27 красавiка 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка і яго міністр хлусілі пра адзіную валюту з Расеяй

29
Як Лукашэнка і яго міністр хлусілі пра адзіную валюту з Расеяй

Выкрыццё чарговай хлусні.

У спрэчцы аб пастаўках у Беларусь вуглевадародаў Расея, як вядома, настойвае на тым, каб Менск, у абмен на танныя нафту і газ, падпісаў шэраг пагадненняў аб паглыбленай інтэграцыі дзвюх краін, паведамляе «Белсат».

Перамовы гэтыя вельмі непублічныя і многія задаюцца пытаннем, наколькі далёка распасціраюцца патрабаванні Крамля ў гэтым пытанні і на якія з іх гатовы пайсці Менск. У адным з рэдкіх тлумачэнняў на гэтую тэму віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты акрэсліў адну з межаў, за якую перамовы нібыта не выходзяць:

«Абсалютна пустая выдумка ў рамках інтэграцыі, што мы адмовімся ад беларускага рубля і пяройдзем на нейкую іншую валюту. Гэта абсалютнае глупства. Такіх перамоў не вядзецца».

Заява прагучала, напярэдадні Новага Года. Пры гэтым, аднак, чыноўнік, мабыць забыўся, ад каго пайшла інфармацыя, якую ён назваў выдумкамі і абсалютным глупствам. Вось што з гэтай нагоды казаў Лукашэнка ў сакавіку 2019-га года:

«І вось з Уладзімірам Уладзіміравічам абмяркоўвалі некаторыя пытанні. Ён мне рытарычна кажа, што вядома гэта ж будзе рубель. Вядома рубель. Бо не талер. Гэта будзе не расейскі і не беларускі рубель, а наш агульны рубель».

Такім чынам атрымліваецца, што ўрад Беларусі супярэчліва і непразрыста асвятляе свае перамовы з Масквой пра інтэграцыю.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках