23 лютага 2020, Нядзеля, 10:55
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Выходзіць датэрмінова на пенсію беларусы цяпер будуць паводле іншых правілаў

6
Выходзіць датэрмінова на пенсію беларусы цяпер будуць паводле іншых правілаў

У Беларусі змянілі падыход да датэрміновай пенсіі.

Беларусам, якія на 1 студзеня 2009 года адпрацавалі не менш за палову патрэбнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, могуць даць датэрміновую льготную пенсію, піша kp.by. Такая ўмова прапісаная ў законе «Аб пенсійным забеспячэнні» наўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі згодна з законам «Аб прафесійным пенсійным страхаванні», які падпісаў Лукашэнка. Акрамя гэтага, з 1 студзеня 2021 года пэўнай катэгорыі працаўнікоў павысяць тарыфы ўнёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Сутнасць зменаў растлумачыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў:

– Паводле ранейшых правілаў працаўнік, які адпрацаваў не менш за палову спецыяльнага стажу, патрэбнага для прызначэння пенсіі, пасля 1 студзеня 2009 года пераходзіць на прафесійную пенсійную сістэму і набываў права толькі на датэрміновую альбо на дадатковую прафесійную пенсію. Пры гэтым страчвае права на датэрміновую пенсію паводле ўзросту або за выслугу гадоў.

Аднак за прамінулыя з тых часоў 10 гадоў высветлілася, што ашчадзіць дастатковыя фонды для нармальнай дадатковай пенсіі не атрымалася. Часу было мала, а ўнёскі ў фонды мізэрныя. У выніку працаўнікі з вялікім стажам пачалі падымаць пытанне пра захаванне права на датэрміновую пенсію паводле ўзросту альбо пенсію за выслугу гадоў.

– Прынятая пастанова пра тое, што працаўнікі, якія адпрацавалі не менш за палову спецыяльнага стажу, патрэбнага для прызначэння датэрміновай пенсіі паводле ўзросту або пенсіі за выслугу гадоў, могуць застацца ў агульнай пенсійнай сістэме і выйсці на пенсію датэрмінова паводле Закона «Аб пенсійным забеспячэнні». Тыя ж, у каго да 1 студзеня 2009 года спецыяльны стаж невялікі, змогуць атрымліваць пенсію паводле правілаў прафесійнага пенсійнага страхавання.