27 красавiка 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх цырках могуць забараніць жывёлаў

23
У беларускіх цырках могуць забараніць жывёлаў

Мінпрыроды падтрымлівае гэтую забарону.

«Больш за 45 дзяржаваў у свеце цалкам або часткова забараняюць выкарыстоўваць у індустрыі забаваў жывёлаў. Прычынаў таго мноства: жорсткасць метадаў дрэсавання, немагчымасць стварыць належныя ўмовы ўтрымання і высокая смяротнасць пры перавозцы, кароткі тэрмін жыцця "артыстаў", згубны ўплыў такіх відовішчаў на псіхіку маладога пакалення». Петыцыю з такім тэкстам накіравалі ў Мінпрыроды. У Міністэрстве адказалі, што падтрымліваюць, піша onliner.by.

«Усе цыркавыя штукі ненатуральныя для дзікіх жывёлаў, – мяркуюць падпісанты пад зваротам. – Адзіны спосаб прымусіць выконваць каманды дрэсавальніка – гэта не смачная пахвала, а выпрацаваны страх перад пакараннем, таксама пазбаўленне ежы, каб дзеля запаветнага кавалачка няшчасная згаладалая жывёліна была гатовая на ўсё. Умовы, у якіх утрымліваюцца жывёлы, транспартаванне – несумяшчальныя і непрыдатныя, беручы да ўвагі іх натуральнае асяроддзе жыцця. Усе штукі, якія прымушаюць выконваць артыстаў прымусам, для іх ненатуральныя. Дрэсаванне мяркуе выкарыстанне гакаў, бізуноў, палак, электрашокераў. Немагчымасць стварыць умовы для паўнавартаснай ветэрынарнай дапамогі і адсутнасць санітарных умоваў павялічваюць рызыку захворванняў. На шоу не бяруць да ўвагі самаадчуванне жывёлаў і стан іх здароўя. Калі «артыст» паранены ці хворы, ён прадаўжае выступ. Жывёлы ўцякаюць з цырка і гінуць за яго межамі ад прынесеных ім пакутаў і калецтваў».

Рэзюмэ: «У свеце цыркі з жывёламі зачыняюцца і спыняюць сваё існаванне. У Еўропе практычна не засталося цыркаў з жывёламі. Кожны год спіс краінаў павялічваецца. Беларусь павінна стаяць побач з імі. Просім абмежаваць на тэрыторыі РБ дзейнасць цыркаў, якія выкарыстоўваюць у сваіх шоу, атракцыёнах жывёлаў».

На днях з Мінпрыроды прыйшоў адказ. Там паведамілі, што падтрымліваюць прапанову: «Гэтае пытанне не адносіцца да сферы захавання біяразнастайнасці жывёльнага свету ў натуральных экасістэмах, то-бок закон "Аб жывёльным свеце" не рэгулюе ўтрыманне жывёлаў у цырку. Таму гэтыя пытанні павінны вырашацца на заканадаўчым узроўні шляхам распрацоўкі закона "Аб абыходжанні з жывёламі"».

«У лістападзе 2017 г. Міністэрства ўносіла ў Мінжылкамгас шэраг канкрэтных прапановаў, якія тычацца прававога рэгулявання пытанняў утрымання хатніх жывёлаў і патрабаванняў пры абходжанні з імі, а таксама забароны выкарыстання дзікіх жывёлаў у перасоўных заапарках, звярынцах і цырках для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў», – дапоўнілі ў Мінпрыроды.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках