27 красавiка 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны

60
Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны
ВІКТАР ХРЭНІН
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Ім стаў 48-гадовы камандзір войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

20 студзеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Раўкова дзяржсакратаром Савета Бяспекі. Новым міністрам абароны стаў Віктар Хрэнін, які да сёння займаў пасаду камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. Новым кіраўніком Генштаба стаў Аляксандр Вальфовіч, які раней займаў пасаду першага намесніка начальніка Генштаба. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Пул першага».

Да нядаўняга часу генерал-маёр Віктар Хрэнін камандаваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. На гэтай пасадзе ён працаваў чатыры з паловай гады.

Новаму міністру абароны 48 гадоў, нарадзіўся ён у горадзе Наваградак Гарадзенскай вобласці.

У 1988-м скончыў Усурыйскае сувораўскае вайсковае вучылішча ў Расеі. А ў 1992 - Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Фрунзе.

Служыў на пасадах камандзіраў мотастралковага ўзвода, выведвальнага ўзвода, выведвальнай роты, начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі ў камандным пункце асобнага выведвальнага батальёна. Затым працаваў намеснікам камандзіраў ў асобным мотастралковым батальёне, асобным выведвальным батальёне. Пазней - кіраваў асобным танкавым батальёнам, асобным гвардзейскай мотастралковай батальёнам, 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК).

У 2005 годзе Хрэнін скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі. Пасля чаго служыў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба ЗАК, намесніка камандзіра, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ЗАК, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ЗАК, старшага афіцэра аддзела галоўнай опер управы Генеральнага штаба Узброеных Сіл, камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ЗАК, камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ЗАК, намесніка камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

З ліпеня 2014 года да чэрвеня 2015 года Віктар Хрэнін з'яўляўся начальнікам штаба і першым намеснікам камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. З чэрвеня 2015 гады да сёння камандаваў усімі войскамі ЗАК.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках