27 красавiка 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ды Расея дамовіліся пра методыку кампенсацыі за брудную нафту

13
Беларусь ды Расея дамовіліся пра методыку кампенсацыі за брудную нафту

Сума кампенсацыі і тэрміны выплаты пакуль не называюцца.

Расея пагадзілася заплаціць Беларусі за брудную нафту: бакі дасягнулі пагаднення. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу ўрада рэспублікі.

«У выніку перамоваў бакамі была дасягнутая дамова аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту», - паведаміў суразмоўца агенцтва. Сума кампенсацыі і тэрміны выплаты пакуль не называюцца.

У красавіку 2019-га ў трубаправодную сістэму «Дружба», па якой ідзе экспарт нафты з Расеі праз Беларусь у еўрапейскім кірунку, трапіла забруджаная хларыдамі сыравіна. Забруджванне адбылося на адрэзку Самара - Унеча. На ацэнку Лукашэнкі, Беларусь можа атрымаць кампенсацыю ў суме 20 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках