27 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Давосе стартаваў Сусветны эканамічны форум

У Давосе стартаваў Сусветны эканамічны форум

У яго працы возьмуць удзел блізу трох тысяч чалавек.

У Давосе сёння адкрываецца штогадовы Сусветны эканамічны форум, ён будзе доўжыцца да 24 студзеня. Пра тое, які будзе парадак дня форуму ў гэтым годзе, распавялі арганізатары мерапрыемства на сваім сайце, паведамляе gordonua.com.

Асноўнымі для абмеркавання сёлета стануць такія тэмы: змены клімату і рэакцыя на іх чалавецтва, абарона біяразнастайнасці, ліквідацыя доўгатэрміновых запазычанасцяў, пагроза "тэхналагічнай вайны", наданне мільярду чалавек прафесійных навыкаў на працягу наступнага дзесяцігоддзя, а таксама ўрэгуляванне канфліктаў у глабальных "гарачых мясцінах" .

Акрамя таго, удзельнікі абмяркуюць пытанні развіцця новых тэхналогій і магчымыя пагрозы ад іх ўкаранення, стан сусветнай эканомікі, пажары ў Аўстраліі і Амазоніі.

Таксама на форуме будуць падымацца пытанні гендарнай роўнасці, Brexit, будучыні NАТО, вяртання хваляванняў у арабскіх краінах, адмовы ад пластыка.

Сусветны эканамічны форум у 2020 годзе збярэ блізу 3 тысяч удзельнікаў з 117 краін. У мерапрыемствах возьмуць удзел лідары 53 дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, выканаўчы дырэктар Сусветнага банка Крысціна Георгіева, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін, дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнбэрг, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Сусветны эканамічны форум у гэтым годзе пачне выконваць дзве глабальныя ініцыятывы: адукацыйная праграма, якая дазволіць навучыць 1 млрд чалавек ва ўсім свеце, і высадка ва ўсім свеце 1 млрд дрэў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках