27 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку ліквідавалі аднаго з верхаводаў «ДНР»

У Данецку ліквідавалі аднаго з верхаводаў «ДНР»
АЛЯКСЕЙ КРЫВУЛЯ

Камандзіра тэрарыстаў застрэлілі ў пад'ездзе дома.

У панядзелак увечары, 20 студзеня, у акупаваным РФ Данецку забілі аднаго з верхаводаў пракрамлёўскай тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксея Крывулю.

Пра гэта ў сябе ў Twitter паведаміў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі.

Паводле ягоных слоў, Крывулю застрэлілі ў пад'ездзе дома.

«Ён быў намеснікам камандзіра батальёна Пятнашка. Ваяваў у Славянску з першых дзён. Пішуць, што Крывулю застрэлілі ў пад'ездзе. Ізноў усё спішуць на «няўлоўную ўкраінскую ДВГ», - напісаў ён.

Забойства тэрарыста пацвярджаюць і шматлікія допісы ў супольнасцях прыхільнікаў РФ.

Іншых падрабязнасцяў ліквідацыі Крывулі на гэтую часіну няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках