27 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Шахцёра» пра Зяленскага і Лукашэнку: Годзе гэтых старых, якія па 20 гадоў ва ўладзе

4
Галоўны трэнер «Шахцёра» пра Зяленскага і Лукашэнку: Годзе гэтых старых, якія па 20 гадоў ва ўладзе
ЮРЫЙ ВЯРНІДУБ

Украінскі трэнер салігорскага клуба параўнаў уладу ў дзвюх краінах.

Новы галоўны трэнер «Шахцёра» - украінскі спецыяліст Юрый Вярнідуб - на Youtube-канале «ЧестнОК» параўнаў Лукашэнку і Уладзіміра Зяленскага, піша by.tribuna.com.

«Калі параўноўваць Зяленскага і Лукашэнку, думаю, украінскі прэзідэнт не такі эпатажны. Але ён імкнецца ўсё правільна размеркаваць, дапамагчы людзям. Ён сапраўды слуга народа. Столькі фэйкаў вакол яго, хоць ён павінен быў быць гатовы да гэтага.

Годзе ўжо вось гэтых старых, якія па 20 гадоў ва ўладзе, нічога не рабілі, а толькі рабавалі краіну. Спадзяюся, за Зяленскім гэтага не будзе», - сказаў Вярнідуб.

Нагадаем, двойчы найлепшы трэнер Украіны ўзначаліў салігорскі «Шахцёр» у мінулым лістападзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках