28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэслер вымусіў прыехаць у майстэрню старшыню КДК Анфімава

3
Цэслер вымусіў прыехаць у майстэрню старшыню КДК Анфімава
УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР

Старшыня КДК паабяцаў урэгуляваць пытанне па льготнай арэндзе для творчых майстэрняў.

Сёння старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю асабіста прыехаў у майстэрню вядомага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера.

- Тое, што ў памяшканні маецца ложак, абсталяваная кухня, - гэта нармальна. Я не бачу тут праблемы: мастак павінен тварыць і мець і магчымасць адпачыць, - сказаў падчас гутаркі старшыня КДК Леанід Анфімаў.

УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР У МАЙСТЭРНІ.
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Ён адзначыў, што пытанне з арэнднай платай будзе ўрэгуляванае, і гэтае пытанне патрабуе дадатковага вывучэння ў кожным канкрэтным выпадку.

- Я добра ведаю спецыфіку работы творчых майстэрняў, у тым ліку дызайнерскіх. У ацэнцы выкарыстання майстэрняў неабходна ліквідаваць розначытанні з нагоды таго, што лічыць творчым працэсам, а што - камерцыйнай дзейнасцю. Сёння гэтыя пытанні выразна не адрэгуляваныя, - цытуе словы Леаніда Анфімава афіцыйны сайт КДК.

Гэтая праблема была выяўлена падчас праверкі Камітэта дзяржкантролю, і цяпер ведамства распрацоўвае прапановы, як урэгуляваць гэтае пытанне. Пры неабходнасці заканадаўства будзе скарэктаванае, а папраўкі ўнесены на разгляд ва ўрад.

Цэслер: «Гэта было вельмі нечакана і цікава»

У размове з tut.by Уладзімір Цэслер распавёў, што сустрэча з Леанідам Анфімавым доўжылася хвілін 15-20.

- Гэта было вельмі нечакана і цікава, - кажа Цэслер.

- Ложак ваш бачыў?

- Так, паўсміхаўся. Ён абсалютна разумны чалавек, - адзначае Уладзімір Цэслер.

- Вы пра што-небудзь пэўнае дамовіліся?

- Мабыць, усё застанецца па старой сетцы, як было. Інакш які сэнс было распачынаць гэтую гісторыю?

Адразу пасля візіту Анфімава ў майстэрні дызайнера і мастака з'явіліся прадстаўнікі ЖРЭА Маскоўскага раёна. Цэслер спадзяецца, найбліжэйшым часам яны вырашаць пытанне з арэнднай платай.

Дарэчы, Анфімаў зазірнуў не толькі да Уладзіміра Цэслера, але і ў Беларускі саюз дызайнераў. Там таксама настроены аптымістычна, распавядаюць, што да 20 студзеня Леанід Васільевіч быў у адпачынку, а калі выйшаў на працу, то даведаўся пра сітуацыю, якая склалася. Словы пра тое, што Анфімаў «добра ведае спецыфіку работы творчых майстэрняў, у тым ліку дызайнерскіх», аказваецца, не перабольшанне. У 1989-1991 гадах ён узначальваў творча-вытворчае аб'яднанне «Дызайн».

ПРАЗ ГЭТЫ ЛОЖАК У МАЙСТЭРНІ УЛАДЗІМІРУ ЦЭСЛЕРУ ЎЗНЯЛІ АРЭНДУ Ў ЧАТЫРЫ РАЗЫ.
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Нагадаем, Камітэт дзяржкантролю правёў маніторынг творчых майстэрняў беларускіх мастакоў і дызайнераў. Яе вынік - некаторым творцам падвысілі плату за арэнду амаль у 4 разы, пазбавіўшы іх права на льготную арэнду. Чаму так адбылося? Галоўная прэтэнзія - мастакі і дызайнеры займаюцца камерцыйнай дзейнасцю - прадаюць свае працы.

- Паводле закона творчыя работнікі маюць права плаціць па льготнай цане - каэфіцыент 0,1 ад поўнага кошту. Але ў КДК палічылі, што ў майстэрнях вядзецца прадпрымальніцкая дзейнасць, таму ніякіх ільгот у мастакоў і дызайнераў не павінна быць. Заўсёды ў майстэрнях працавалі мастакі, яны стваралі свае творы, якія ў выніку прадаваліся - у музеі, у прыватныя калекцыі. Творчая майстэрня - гэта працоўнае месца мастака або дызайнера. Часцяком гэта адзінае месца, дзе ён можа зарабіць на жыццё і на арэнду гэтай самай майстэрні, - каментаваў старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі.

Напрыклад, у майстэрні вядомага мастака Уладзіміра Цэслера правяраючыя знайшлі ложак. І ў тым ліку таму паднялі стаўку за арэнду ў чатыры разы - з 400 даляраў да 1,5 тысячы даляраў у месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках