27 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускі, якая вярнулася з Кітая і трапіла ў шпіталь, звычайны грып

14
У беларускі, якая вярнулася з Кітая і трапіла ў шпіталь, звычайны грып

23 студзеня яе шпіталізавалі з непацверджанымі дыягназамі.

Лекары паставілі дыягназ дзяўчыне, якая 23 студзеня трапіла ў Менскую інфекцыйную лякарню са скаргамі на болі ў цягліцах, падвышэнне тэмпературы цела да 38,5 градусаў і кашаль. Гэта не каронавірус, а звычайная вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Дзяўчына, якая трапіла ў Менскую інфекцыйную бальніцу, 20 студзеня вярнулася з паездкі ў Кітай. 23 студзеня яе шпіталізавалі з непацверджанымі дыягназамі. Яе змясцілі ў асобным боксе, і ўзялі аналізы на рэспіраторную групу вірусаў.

Пазней лекары паставілі дыягназ, які пацвердзілі лабараторна - грып В, сярэдняй ступені цяжкасці. Даследаванне з мэтай выключэння напластавання каронавіруснай інфекцыі паказала, што кааронавіруса ў дзяўчыны няма.

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла прафілактыку захворвання, асабліва гэта тычыцца тых, хто прыязджае ў Беларусь з краін, дзе выяўлены факты захворвання. Так, у нацыянальным аэрапорце ў Менску арганізаваны кантроль пасажыраў у тым ліку з прымяненнем цеплавізару.

Ахвярамі каронавіруса у Кітаі сталі 26 чалавек. Інфікавана вірусам блізу 900.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках