26 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Польшча - выдатнае месца для інвестыцый

1
Матэвуш Маравецкі: Польшча - выдатнае месца для інвестыцый
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/DAREK DELMANOWICZ

Польскі прэм'ер выступіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Польшча - выдатнае месца для інвестыцый», - заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, паведамляе "Польскае радыё".

Так, са слоў кіраўніка польскага ўрада, фармацэўтычная кампанія AstraZeneca мае намер інвеставаць у Польшчу яшчэ 1,5 млрд злотых (блізу 157 млн еўраў). Гаворка ідзе аб інавацыйных даследаваннях, падчас якіх многія адукаваныя палякі змогуць атрымаць працу, у тым ліку тыя, хто калісьці з'ехаў на заробкі.

«Толькі што падчас супольнага брыфінгу гэта пацвердзіў старшыня гэтай найбуйнейшай у свеце фармацэўтычнай кампаніі. Паводле ягоных слоў, нашы пастановы аб развіцці інавацыйнай эканомікі вельмі ўдалыя, менавіта яны заахвоцілі гэтую кампанію інвеставаць у Польшчу», - сказаў польскі прэм'ер.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што задаволены ростам цікавасці да Польшчы сярод інвестараў. Ён дадаў, што, на ягоную думку, эканамічны поспех Польшчы абумоўлены «дэмакратызацыяй капіталізму», якая прадугледжвае шматлікія сацыяльныя праграмы ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках