27 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала віртуальны рэверс газу з Польшчы

2
Украіна пачала віртуальны рэверс газу з Польшчы

На чарзе - Славаччына і Вугоршчына.

Украіна пачала віртуальны рэверс газу з Польшчы і чакае яго запуску са Славаччыны і Вугоршчыны. Пра гэта заявіў кіраўнік кампанія Аператар ГТС Украіны Сяргей Макагон, паведамляе «Новое время».

«Ужо пачаліся пастаўкі газу з Польшчы шляхам замяшчэння (віртуальны рэверс) праз ГВС Драздовічы», - напісаў ён у Facebook.

На сёння аб'ём віртуальнага імпарту з Польшчы складае 5,5 млн кубаметраў за дзень. Транзіт у гэтую краіну - 9,1 млн кубаметраў на дзень, таму фізічна ў Польшчу будзе дастаўлена 3,6 млн кубаметраў за дзень, удакладніў Макагон.

Згодна з папярэднім транзітным кантрактам з РФ, аперацыі ў віртуальным рэверсе не былі даступныя Украіне: усе аб'ёмы газу павінны былі фізічна вывозіцца ў Польшчу праз Драздовічы, а неабходны для Украіны аб'ём, у сваю чаргу, - вяртацца назад праз Германавічы. Цяпер такія абмежаванні адсутнічаюць, краіна можа пры дапамозе віртуальнага рэверсу імпартаваць з Польшчы ўвесь аб'ём рэсурсу, які фізічна пастаўляецца ў гэтую краіну.

«Імпарт з Польшчы ўключае ў сябе і імпарт газу з польскага LNG-тэрмінала. Гэта значыць, ужо цяпер камерцыйна Украіна можа імпартаваць шляхам віртуальнага рэверсу да 9 млн кубаметраў на дзень ці 3,3 млрд кубаметраў газу з польскага тэрмінала. Паўтаруся: фізічна ўкраінская ГТС гатовая прымаць з Польшчы да 6,6 млрд кубаметраў на год, але пакуль Польшча, да заканчэння шэрагу работ у сваёй ГТС, можа пастаўляць фізічна толькі блізу 2 млрд кубаметраў», - адзначыў кіраўнік АГТСУ.

«Чакаем, што найбліжэйшым часам віртуальны рэверс адкрыецца ў Славаччыне і Вугоршчыне. Аператары гэтых краін працуюць над такой задачай. З нашага боку мы ўжо гатовыя», - падсумаваў Макагон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках