27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У беларусаў больш шанцаў захварэць на звычайны грып, чым падхапіць гэты кітайскі вірус»

8
«У беларусаў больш шанцаў захварэць на звычайны грып, чым падхапіць гэты кітайскі вірус»

Медыкі выказалі сваё меркаванне.

На фоне ажыятажу вакол каронавіруса ў Беларусь ціха і непрыкметна прыйшоў грып. Эпідэміі няма, пакуль фіксуюцца адзінкавыя выпадкі, але яны ўжо афіцыйна пацверджаныя, піша kp.by.

- На мінулым тыдні сталі адзначаць, у тым ліку і ў лабараторным кантролі, цыркуляцыі вірусаў грыпу А і В, - распавяла Ірына Глінская, намесніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. - Выпадкі грыпу дыягнаставалі ў розных рэгіёнах. Ва ўсіх абласцях ёсць хай нават мінімальная яго цыркуляцыя. Але мы былі гатовыя да гэтай сітуацыі, прагназавалі яе.

Сёлета грып прыйшоў пазней, чым звычайна. Як правіла, ён пачынае цыркуляваць у сярэдзіне снежня. Статыстыка што да захворвання на вострыя рэспіратарныя інфекцыі сёння таксама адрозніваецца - са слоў Ірыны Глінскай, узровень захворвання ў кантрольных гарадах у параўнанні з мінулым годам амаль на 46% ніжэйшы.

Што тычыцца каронавіруса, беларускія медыкі запэўнілі, што сітуацыя пад кантролем і гэта не самая страшная зараза, якой варта баяцца.

- Імавернасць захварэць на звычайны грып нашмат вышэйшая, чым падчапіць гэты вірус, - кажа Сяргей Марчанка, дырэктар Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках