27 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін папярэдзіў пра паскарэнне распаўсюджвання каронавіруса

17
Сі Цзіньпін папярэдзіў пра паскарэнне распаўсюджвання каронавіруса

Паводле апошніх звестак, у КНР зафіксавана, прынамсі, 1370 выпадкаў заражэння.

Старшыня Кітайскай народнай рэспублікі Сі Цзіньпін пасля нарады з пастаянным камітэтам Камуністычнай партыі КНР заявіў, што кантроль над распаўсюджваннем новага каронавіруса цяпер з'яўляецца асноўнай задачай. Пра гэта паведамляе Цэнтральная тэлевізія Кітая, піша liga.net.

Паводле інфармацыі ВВС, Сі Цзіньпін папярэдзіў пра паскарэнне распаўсюджвання віруса, заявіўшы, што Кітай знаходзіцца «ў цяжкім становішчы».

Паводле апошніх звестак, у КНР зафіксавана, прынамсі, 1370 выпадкаў заражэння каронавірусам, яшчэ 28 выпадкаў былі пацверджаны за мяжой. Колькасць загінулых узрасла да 41 чалавека.

Кітайскія тураператары прыпыняюць сваю дзейнасць, з 27 студзеня турыстычныя групы не будуць адпраўляцца з Кітая, новыя заяўкі таксама не будуць пакуль прымацца.

Унутраныя пералёты і браніраванне гатэляў праз турыстычныя агенцтвы былі прыпыненыя з 24 студзеня.

З 26 студзеня Пекін спыніць усе аўтобусныя маршруты паміж правінцыямі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках