27 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лісабоне аўтобусы сталі ездзіць на харчовым алеі

6
У Лісабоне аўтобусы сталі ездзіць на харчовым алеі

Алей збіраецца ў спецыяльныя кантэйнеры па ўсёй краіне.

У Лісабоне стартаваў праект Powered by Biodiesel («на біяпаліве»), мэта якога – ацаніць, ці можна будзе перавесці гарадскі грамадскі транспарт на адпрацаваны харчовы алей замест бензіну або дызеля, піша euro-pulse.ru.

Адзін з галоўных аўтобусных маршрутаў Лісабона цяпер абслугоўваецца аўтобусамі, што цалкам працуюць на біяпаліве з выкарыстанага харчовага алею. Алей збіраецца ў спецыяльныя кантэйнеры па ўсёй краіне (цяпер іх налічваецца 600), а затым перапрацоўваецца ў біядызельнае паліва B100.

Асноўныя пастаўшчыкі будучага паліва-рэстараны і прамысловыя вытворцы прадуктаў харчавання, але здаць выкарыстаны алей для перапрацоўкі могуць і прыватныя асобы.

Паводле ацэнак ініцыятараў праекта, гэты тып біяпаліва выкідвае на 83% менш парніковых газаў, чым вуглевадароднае паліва. А такое выкарыстанне харчовых алеяў і жывёльных тлушчоў дазваляе паменшыць забруджванне вадаёмаў: алеі трапляюць туды нягледзячы на сістэмы ачысткі сцёкавых вод.

Для новага паліва аўтобусы не трэба адаптаваць - вадкае біяпаліва, якое атрымліваецца з адпрацаванага алею, сумяшчальнае з рухавікамі, якія працуюць на бензіне і дызелі.

Праект Powered by Biodiesel падтрымае імідж Лісабона як экалагічнага горада – у 2020 годзе Лісабон носіць тытул зялёнай сталіцы Еўропы.

Згодна з планамі Еўразвязу, да 2030 года мінімум 14% усяго транспарту ў ЕЗ павінна працаваць на аднаўляльных крыніцах энэргіі, з іх 3,5% будзе прыпадаць на так званыя ўдасканаленыя віды біяпаліва, да якіх належыць і біяпаліва на аснове адпрацаванага харчовага алею.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках