27 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З самалёта нікога не выпускалі, нават дзяцей»

4
«З самалёта нікога не выпускалі, нават дзяцей»
ФОТА: REUTERS

Што адбывалася ў аэрапорце Гародні з бортам «Embraer 175», развернутым па дарозе ў Мюнхен.

Самалёт, які выконваў рэйс з Менска ў Мюнхен 24 студзеня, развярнуўся ў паветранай прасторы Польшчы і вярнуўся ў Беларусь, паведамляе «Белсат».

«Embraer 175», які выконваў рэйс з беларускай сталіцы ў Мюнхен, павінен быў вылецець з нацыянальнага аэрапорта «Менск» у пятніцу ў 12.30, але вылет адбыўся толькі ў 15:33.

«Спачатку рэйс затрымалі на 3 гадзіны, тлумачачы гэта тым, што была тэхнічная няспраўнасць сістэмы падачы вады (ці нешта звязанае з водазабеспячэннем). У выніку пасажыраў пасадзілі на рэйс і мы ўзляцелі. Да Мюнхена ляцець блізу 2 гадзінаў, пасля прыкладна гэтага часу мы пачалі зніжацца, і якое ж было наша здзіўленне, калі камандзір экіпажа сказаў, што праз тэхнічную няспраўнасць мы вымушаныя зрабіць экстраную пасадку ў Гародні», – паведаміў адзін з пасажыраў.

На старонцы «Flightradar24», якая дазваляе адсочваць авіямаршрут, відаць, што самалёт амаль даляцеў да Уроцлава, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь. А 17:39 «Embraer» прызямліўся ў Гародні.

«З самалёта нікога не выпусцілі (у самалёце былі пасажыры з дзецьмі), – прадаўжае пасажыр. – Як прайшло блізу 20 хвілінаў, у самалёт увайшла група памежнікаў і мытнікаў. Памежнік абвесціў праз гучную сувязь, што цяпер ён назаве 6 чалавек, калі мы пачулі сваё прозвішча, то павінны ўстаць, забраць сваю ручную паклажу і багаж і прайсці з ім», – прадоўжыў пасажыр.

Пасажыры рэйса апавядаюць, што прыкладна праз 20 хвілінаў пасля таго, як шэсць чалавек знялі з рэйса, усіх папрасілі выйсці, узяць з сабой багаж і перасесці ў аўтобус, каб лайнер дазаправілі палівам.

Пасля таго як пасажыры вярнуліся на свае месцы, ім паведамілі, што тэхнічныя няспраўнасці ліквідаваныя. Гэта выклікала смех пасажыраў.

У Мюнхен самалёт вылецеў у 19:26, а прыляцеў а 19:01 (у Нямеччыне на дзве гадзіны менш, чым у Беларусі).

«Ніякіх каментароў ад супрацоўнікаў Белавія мы так і не атрымалі. Сумарна мы спазніліся недзе на 5-6 гадзінаў, у многіх былі стыкоўкі ў Мюнхене – іх расклад цалкам парушыўся», – дадаў адзін з пасажыраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках