27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША арганізуюць вываз амерыканцаў з Уханя праз каронавірус

3
ЗША арганізуюць вываз амерыканцаў з Уханя праз каронавірус
ФОТА: АР

Пацверджаныя выпадкі захворвання ў 10 краінах за межамі Кітая

Улады Кітая паведамілі новую інфармацыю аб распаўсюджванні інфекцыі, выкліканай новым каронавірусам. Пацверджаныя больш за 2 тысячы выпадкаў захворвання, памерлі 56 чалавек. Больш за 300 у крытычным стане.

За дзень зафіксаваныя больш за 500 новых выпадкаў хваробы, колькасць памерлых павялічылася на 15 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Пацверджаныя выпадкі захворвання ў 10 краінах за межамі Кітая, у тым ліку ў ЗША і Францыі.

Паводле інфармацыі кітайскіх медыкаў, заражаныя вірусам з'яўляюцца пераносчыкамі захворвання і ў інкубацыйны перыяд, які доўжыцца да 14 дзён. Гэта ўскладняе лакалізацыю захворвання.

Палітбюро ЦК КПК напярэдадні правяло экстраннае пасяджэнне, пасля якога старшыня КНР Сі Цзіньпінь заявіў, што сітуацыя з распаўсюджваннем хваробы - цяжкая. Улады ўжываюць захады для абмежавання распаўсюджвання хваробы. Абмежаваныя ўезд і выезд з гораду Уханя, дзе адбылася ўспышка захворвання, і шэрагу суседніх буйных гарадоў уключна з портам Шаньтоу.

Таксама скасаваныя рэйсы міжгародніх аўтобусаў паміж Пекінам і іншымі гарадамі. Уведзеная забарона на гандаль мясам дзікіх жывёлін і дарункамі прыроды - як мяркуецца, людзі заразіліся вірусам ад яе носьбітаў - жывёлін.

Злучаныя Штаты арганізуюць у нядзелю чартэрны рэйс у Сан-Францыска для вывазу грамадзян ЗША і амерыканскіх дыпламатаў з Уханя. У Дзярждэпартаменце заявілі «Голасу Амерыкі», што арганізацыя вывазу людзей была прадыктаваная трывогай за здароўе і бяспеку грамадзян ЗША, у тым ліку супрацоўнікаў Генконсульства ЗША ва Ухане.

Новы від віруса з'явіўся ў Кітаі ў снежні мінулага года.

Большасць ахвяр захворвання прыпадае на горад Ухань, адкуль і пачалося распаўсюджванне хваробы.

Каронавірус новага віду выклікае сур'ёзныя асцярогі ў СААЗ. Сіндромы захворванні ўключаюць ліхаманку, праблемы з дыханнем і кашаль. Ён здольны выклікаць пнеўманію, у шэрагу выпадкаў - смяротна небяспечную. Большасць ахвяр віруса – людзі сталага веку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках