26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Сандэрс з'яўляецца найбольш імаверным кандыдатам ад дэмакратаў у ЗША

3
Апытанне: Сандэрс з'яўляецца найбольш імаверным кандыдатам ад дэмакратаў у ЗША
БЭРН САНДЭРС

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада 2020 года.

Паводле звестак апытання, Берні Сандэрс з'яўляецца найбольш імаверным спаборнікам Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе.

Апытанне было праведзенае тэлеканалам CNN, паведамляе «Новое время».

Сандэрса, 78-гадовага сенатара ад штата Вермонт, падтрымліваюць 25% прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі. За ім ідуць былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн (16%), былы мэр горада Саўт-Бэнд у Індзіане Піт Бутыджыч (15%) і сенатарка ад штата Масачусэтс Элізабэт Уорэн (12%).

За гэтымі чатырма кандыдатамі ідуць сенатарка ад Мінесоты Эмі Клобучар (6%), сябра палаты прадстаўнікоў Гавайскіх выспаў ,b>Тулсі Габард (5%) і бізнэсовец Эндру Янг (5%).

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада 2020 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках