27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ абскардзілі паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі

5
У ПАРЕ абскардзілі паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі

З ініцыятывай абскарджання выступіў дэпутат ад Літвы.

У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) абскардзілі паўнамоцтвы дэлегацыі Дзярждумы РФ.

Адпаведная прапанова літоўскага дэпутата Эмануэліса Зінгерыса атрымала дастатковую колькасць галасоў падчас адкрыцця зімовай сесіі Асамблеі ў Страсбургу, паведамляе unian.net.

Зінгерыс заявіў, што хоча абскардзіць паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі на прававых падставах, бо нядаўна ў Расеі было абвешчана аб намеры правесці рэферэндум аб суадносінах міжнароднага права і ўнутранага заканадаўства РФ у адпаведнасці з Канстытуцыяй Расеі. Як сказаў дэпутат, паводле расейскіх ініцыятыў, пастановы Еўрапейскага суда ў правах чалавека не будуць улічвацца. Гэта прапанова атрымала неабходную колькасць галасоў - не менш чым 5 краін-дэлегацый у ПАРЕ.

Старшыня пасяджэння дэпутат ад Латвіі Барыс Цылевіч паведаміў, што паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі абскарджаныя без спрэчак, і цяпер Маніторынгавы камітэт павінен падрыхтаваць адпаведны даклад. Акрамя таго, іншыя дэпутаты прапанавалі абскардзіць паўнамоцтвы дэлегацыі РФ на працэдурных падставах праз выбары ў Дзярждуму ў акупаваным Расеяй Крыме, паколькі, паводле міжнароднага права, жыхары анэксаваных тэрыторый павінны браць удзел у выбарах у той дзяржаве, якой гэтыя тэрыторыі належаць на законных падставах, адпаведна - Украіне.

Таксама некалькі расейскіх дэпутатаў - сябраў дэлегацыі ў ПАРЕ раней трапілі пад санкцыі Еўразвязу. Гэта прапанова таксама атрымала неабходную колькасць галасоў. Цяпер пытанне павінен разглядаць Працэдурны камітэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках