27 красавiка 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец: Сістэмай кіруюць чыноўнікі з ліпкімі рукамі

Бізнэсовец: Сістэмай кіруюць чыноўнікі з ліпкімі рукамі

Да гэтых рук і прыліпаюць даляры, якія выдзяляюцца ў выглядзе дзяржаўных датацый.

Беларусь у Індэксе ўспрымання карупцыі 2019 заняла 66-е месца. Экспэрт у кіраванні і развіцці Генадзь Цярпілоўскі ў праграме «Прымус» выказаў меркаванне, чаму наша краіна займае далёка не самую найлепшую пазіцыю ў рэйтынгу, піша «Салiдарнасць».

- У гэтай сістэме кіравання размеркавання ўласнасці карупцыйны чыннік, на жаль, будзе захоўвацца. Сістэма ў нас размеркавальная. Калі мы гаворым пра тое, што хтосьці павінен пайсці па кабінетах і атрымаць мільён даляраў у выглядзе дзяржаўных датацый для свайго прадпрыемства, чаму нехта, хто размяркоўвае гэты мільён, не павінен зрабіць так, каб ручкі ў яго не сталі тлусценькія? Каб хоць бы адна якая паперка да іх прыклеілася?

Экспэрт не знаходзіць адказу на пытанне, як адабраць «паталагічна чыстых» людзей для працы ў сістэму, якая іх непазбежна перакуе на свой лад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках