26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выступіць у першым паўфінале «Еўравізіі-2020»

Беларусь выступіць у першым паўфінале «Еўравізіі-2020»

Украіна і РФ таксама выступяць у першым паўфінале.

Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале Міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2020». Ён пройдзе 12 траўня ў Ратэрдаме. Пра гэта стала вядома ў аўторак паводле вынікаў праведзенай жараб'ёўкі, паведамляе euroradio.fm.

Разам з Беларуссю ў першы паўфінал патрапілі Паўночная Македонія, Літва, Швецыя, Славенія, Аўстралія, Ірландыя, Расея, Нарвегія, Кіпр, Харватыя, Азербайджан, Мальта, Ізраіль, Украіна, Румынія і Бэльгія. У другі паўфінал, прызначаны на 14 траўня, патрапілі Аўстрыя, Малдова, Данія, Балгарыя, Швейцарыя, Польшча, Арменія, Фінляндыя, Латвія, Сан-Марына, Партугалія, Грузія, Грэцыя, Чэхія, Сербія, Ісландыя, Албанія, Эстонія.

Пакуль невядома, хто будзе прадстаўніком Беларусі на «Еўравізіі-2020». З амаль паўсотні прэтэндэнтаў былі адабраны 12. Гала-канцэрт Нацыянальнага адбору прызначаны на 28 лютага, ён пройдзе ў здымачным павільёне «Беларусьфільма». Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 1». У аўторак прайшло лёсаванне - артысты вызначылі парадак сваіх выступленняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках