З Мінска з'явіцца новы прамы рэйс у Цэнтральную Азію
- 10.08.2026, 13:09
Самалёты будуць лётаць раз на тыдзень.
Нацыянальная авіякампанія Таджыкістана «Сомон Эйр» з 29 жніўня пачне выконваць рэгулярныя прамыя авіярэйсы па маршруце Душанбэ — Мінск — Душанбэ. Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Таджыкістана ў Беларусі.
Прамы авіярэйс, які злучыць сталіцы дзвюх краін, будзе выконвацца адзін раз на тыдзень — па суботах.
Інфармацыі пра кошт авіяквіткоў на сайце авіякампаніі пакуль няма. Для параўнання, працягласць рэйса ў Маскву складае 4 гадзіны 30 — 4 гадзіны 40 хвілін. Кошт аднаго білета з Душанбэ ў Маскву на другую палову жніўня складае ад 310 да 327 еўра, на верасень—кастрычнік ад 235 да 245 еўра. З улікам таго, што Мінск знаходзіцца яшчэ далей ад Душанбэ, чым Масква, працягласць пералёту і кошт могуць быць яшчэ большымі.