Беларускі рубель рэзка аслабіўся адносна долара і еўра
- 10.08.2026, 13:42
- 1,094
Амерыканская валюта наблізілася да адзнакі ў тры рублі.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 жніўня рубель патаннеў адносна долара, еўра і юаня.
Долар падаражэў на 0,51% — да 2,9634 рубля.
Еўра падаражэў на 0,27% — да 3,4105 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,64% — да 3,606 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,15% — да 4,419 рубля за 10 юаняў.