Лукашэнка атрымаў Ленінскую прэмію ад расійскіх камуністаў
9- 10.08.2026, 13:19
- 1,542
У Мінск дзеля гэтага асабіста прыехаў Генадзь Зюганаў.
Кіраўнік расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў прыехаў у Мінск, каб уручыць дыктатару Аляксандру Лукашэнку Ленінскую прэмію ЦК КПРФ.
Як гаворыцца ў афіцыйнай фармулёўцы, узнагароду Лукашэнку прысудзілі за «нястомную дзейнасць па сцвярджэнні ідэй шматпалярнага справядлівага свету, асабістыя намаганні па ўмацаванні Саюзнай Дзяржавы, захаванне гістарычнай спадчыны».
Такім чынам, праз больш як тры дзесяцігоддзі пасля распаду СССР рэжым Лукашэнкі працягвае збіраць сімвалічныя ўзнагароды з савецкага мінулага.
Сам дыктатар прыезду Зюганава відавочна ўзрадаваўся.
«Я вельмі чакаў гэтай сустрэчы. Нам ёсць пра што пагаварыць, падзяліцца некаторымі думкамі, настроямі і сумневамі — на жаль, і такое яшчэ ў нас прысутнічае. Я рады, што вы прыехалі», — заявіў Лукашэнка.
Афіцыйна паведамляецца, што Лукашэнка і Зюганаў маюць намер абмеркаваць беларуска-расійскае супрацоўніцтва і міжпартыйныя сувязі.