27 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з падазрэннем на каронавірус

17
У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з падазрэннем на каронавірус

Яны адпачывалі недалёка ад узбярэжжа Кітая.

У Магілёве 29 студзеня з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю тэрмінова шпіталізавалі двух чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Двое грамадзян Беларусі, жыхары Магілёва, адпачывалі недалёка ад узбярэжжа Кітая на астравах. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Пасля вяртання ў Беларусь яны адчулі недамаганне. На радзіму жыхары Магілёва вярталіся з перасадкай на тэрыторыі Кітая. Таму адразу звярнуліся ў мясцовую паліклініку. У абодвух былі ўзятыя пробы, цяпер яны вывучаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Вынікі тэстаў будуць вядомыя цягам 12 гадзін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках