27 красавiка 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Косава ўхваліў акт Магніцкага

1
Урад Косава ўхваліў акт Магніцкага

Мэта акта - караць грубых парушальнікаў правоў чалавека.

Урад Косава, які сыходзіць у адстаўку, у сераду ўхваліў так званы акт Магніцкага, мэта якога - караць грубых парушальнікаў правоў чалавека.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Balkan Insight.

"Сёння я ганаруся тым, што ўрад Косава прыняў косаўскі акт Магніцкага, які карае замежных чыноўнікаў, што маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека ва ўсякім пункце свету", - заявіў у Twitter міністр замежных спраў Беджэт Пацолі.

Косава сцвярджае, што гэта важны крок ва ўзгадненні ягонай замежнай палітыкі з палітыкай заходніх партнёраў.

Так званы акт Магніцкага ўпершыню быў ухвалены ў ЗША былым прэзідэнтам Баракам Абамам у снежні 2012 года. Ён забараніў 18 расейскім чыноўнікам і бізнэсоўцам уезд у ЗША і выкарыстанне банкаўскай сістэмы, а іх актывы былі замарожаныя.

Пазней, у 2016 годзе, закон быў пашыраны і цяпер распаўсюджваецца больш чым на 40 парушальнікаў правоў чалавека ва ўсім свеце.

Закон названы ў гонар Сяргея Магніцкага, расейскага адваката і аўдытара, які памёр у расейскай турме ў нечалавечых умовах. У 2008 годзе Магніцкі расследаваў сетку падатковага махлярства і хабарніцтва, у якую былі ўцягнутыя 23 кампаніі і 230 млн даляраў, звязаных з прыватнымі асобамі, блізкімі да расейскага ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках