25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча: Борыс Будка афіцыйна ўзначаліў «Грамадзянскую платформу»

Польшча: Борыс Будка афіцыйна ўзначаліў «Грамадзянскую платформу»
БОРЫС БУДКА

У ходзе ўнутрыпартыйных выбараў ён набраў 78,49% галасоў.

Борыс Будка афіцыйна ўзначаліў «Грамадзянскую платформу». У ходзе ўнутрыпартыйных выбараў ён набраў 78,49% галасоў. Новы старшыня галоўнай апазіцыйнай партыі падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у выбарах, паведамляе «Радыё Польшча».

«Дзякуй вам за вялікі давер. Я ўспрымаю яго як мандат, але яшчэ больш - як абавязак, каб «ГП» была сучаснай, эфектыўнай, прафесійнай партыяй, і каб выбарцы зноў паверылі ў тое, што мы гатовыя да новых перамог на выбарах», - сказаў польскі палітык.

Борыс Будка таксама адзначыў, што першым развязаннем, якое ён прыме ў якасці старшыні «Грамадзянскай платформы», будзе прызначэнне выбарчага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Польшчы Малгажаты Кідавы-Блоньскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках