22 траўня 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінэнэрга назвалі кошт расейскага газу

10
У Мінэнэрга назвалі кошт расейскага газу

Кошт вядомы пакуль толькі на студзень-люты.

Пастаўкі расейскага прыроднага газу ў Беларусь у студзені-лютым гэтага года будуць ажыццяўляцца коштам 2019 года - $127 за 1 тысячы куб м. Пра гэта паведамілі ТАСС у пятніцу ў прэс-службе Міністэрства энэргетыкі рэспублікі.

"У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі, у студзені-лютым пастаўкі будуць ажыццяўляцца з разліку $127 за 1 тысяч куб м", - адзначыла прадстаўніца Мінэнэрга краіны.

"Газпрам" і Беларусь 31 снежня мінулага года падпісалі пратакол аб коштах на газ на студзень-люты 2020 года і дадаткі да кантрактаў на транзіт і пастаўку паліва, якія падаўжаюць іх да 2021 года. Згодна з падпісаным дакументам, кантрактныя аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019 года.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 30 і 31 снежня правялі дзве тэлефонныя размовы, падчас якіх абмяркоўвалі пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь, а таксама пытанні паставак і транзіту газу. Цяперашняе газавае пагадненне паміж Масквой і Менскам павінна спыніць сваё дзеянне з 1 студзеня 2020 года.

Раней Лукашэнка заяўляў, што ў 2020 годзе краіна мае намер закупіць у РФ блізу 20 млрд куб м газу і 24-25 млн тон нафты. Кошт газу планавалася захаваць на ўзроўні гэтага года ($127 за 1 тысячу куб м).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках