27 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партызаны» дарог: ужо дзве траціны беларускіх кіроўцаў байкатуюць тэхагляд

36
«Партызаны» дарог: ужо дзве траціны беларускіх кіроўцаў байкатуюць тэхагляд

Улады не ведаюць, што рабіць.

Кожны год колькасць легкавікоў, якія прыязджаюць на тэхагляд, зніжаецца. У 2019 годзе за талонам на шкло, паводле падлікаў УП «Белтэхагляд», прыехала 1 228 170 легкавікоў. Больш за 300 тысяч машын, якія прыехалі, развярнулі. Улічваючы, што ў Беларусі зарэгістравана больш за 3 мільёны легкавікоў, два з трох аўтамабіляў на нашых дарогах ездзяць без тэхагляду, паведамляе kp.by.

Тэндэнцыя намецілася яшчэ ў 2014 годзе, калі аўтаўладальнікаў абавязалі плаціць гэтак званы дарожны падатак – дзяржаўную мыту за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Сума залежыць ад масы аўто. Для большасці легкавікоў гэта шэсць базавых велічынь у год (162 рублі). Аплачваць мыту трэба падчас праходжання тэхагляду, і многія кіроўцы наважылі тэхагляд не праходзіць, мыту не плаціць - маўляў, штрафы абыдуцца танней. За язду без тэхагляду першым разам можна адкараскацца папярэджаннем або мінімальным штрафам у 27 рублёў. Калі спыняць паўторна на працягу года - мінімальны штраф 54 рублі. Улады яшчэ пару гадоў таму задумаліся пра змены ў сістэме выплаты дарожнага падатку, але пакуль да канчатковага рашэння не прыйшлі.

Часцей за ўсё ў аўто няспраўныя тармазы

Самыя частыя прычыны, па якіх кіроўцы не могуць прайсці тэхагляд, - няспраўнасць тармазоў (8,2%) і няспраўнасць фар і паваротнікаў (5,9%). Няспраўнасці рухавіка маюць 2% аўто, столькі ж кіроўцаў вымушаныя з'ехаць без налепкі аб праходжанні ТА праз праблемы з кузавам (іржа, цюнінг і гэтак далей), блізу 2% не звяртаюць увагі, што скончыўся тэрмін аптэчкі або вогнетушыцеля ці ўвогуле забываюць пра іх.

Як уплывае няпройдзены ТА на аварыйнасць?

Уплывае, але зусім трохі. Са слоў намесніка дырэктара УП «Белтэхагляд» Міхаіла Свістуна, працэнт аварый, якія адбываюцца ў нашай краіне з прычыны тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіля, не перавышае 1% ад агульнай колькасці дарожна-транспартных здарэнняў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках