6 траўня 2024, панядзелак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кааліцыя на чале з ЗША прыпыніла аперацыю ў Іраку

Кааліцыя на чале з ЗША прыпыніла аперацыю ў Іраку

Амерыканцы прыпынілі аперацыю супраць ІДІЛ для абароны вайсковых баз, на якіх размешчаныя войскі кааліцыі.

Кааліцыя на чале з ЗША прыпыніла аперацыю "Непахісная рашучасць" у Іраку. Пра гэта 5 студзеня паведаміла прэс-служба штаба аперацыі, піша gordonua.com.

У паведамленні гаворыцца, што галоўным прыярытэтам для іх з'яўляецца абарона персаналу кааліцыі, а рэгулярныя абстрэлы вайсковых баз чальцамі "Хэзбала Катаіб" прывялі да гібелі амерыканскіх грамадзян і ірацкіх праваахоўнікаў.

У выніку нападаў амерыканцы прынялі пастанову засяродзіцца на абароне сваіх аб'ектаў, дзе размешчаныя вайскоўцы.

"Гэта абмежавала нашу здольнасць праводзіць трэнінгі з партнёрамі і падтрымліваць іх аперацыі супраць "Ісламскай дзяржавы", і таму мы прыпынілі гэтую дзейнасць пры ўмове сталага назірання", - гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба аперацыі заявіла, што кааліцыя гатовая ў кожны момант вярнуцца да супрацьстаяння ісламістам.

5 студзеня парламент Ірака прагаласаваў за рэзалюцыю, якая касуе пагадненне з міжнароднай кааліцыяй супраць ІДІЛ на чале з ЗША праз забойства ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані. Рэзалюцыі парламента не з'яўляюцца абавязковымі для ўрада, бо гэта не законы.

У ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ракетны ўдар па міжнародным аэрапорце Багдаду ў Іраку, у выніку якога загінуў камандзір іранскага элітнага падраздзялення "Аль-Кудс" Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал-маёр Сулеймані. Разам з ім загінуў намеснік камандзіра Сіламі народнай мабілізацыі Ірака (якія падтрымліваюць Іран) Абу Махдзі аль-Мухандзіс і яшчэ 10 чалавек: ахоўнікі Сулеймані і пасажыры.

У Пентагоне заявілі, што ліквідацыя Сулеймані была праведзеная на ўказанне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. ЗША ўважае КВІР за тэрарыстычную арганізацыю, а Сулеймані - датычным да нападаў на амерыканскую амбасаду і вайсковыя базы ЗША ў Іраку.

У Іране прыстрашылі ЗША "суровай помстай" за смерць генерала Сулеймані.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што "смерць нявінных людзей была хваравітай прагай Сулеймані". "Мы дзейнічалі, каб спыніць вайну. Мы не рабілі дзеянняў, каб пачаць вайну", - сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты нанясуць удар па 52 цэлям у Іране, калі Тэгеран атакуе ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках