27 красавiка 2024, Субота, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж смакавымі і палітычнымі перавагамі

5
Навукоўцы знайшлі сувязь паміж смакавымі і палітычнымі перавагамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: POLITEKA.NET

Групе падыспытных прапанавалі ацаніць гаркату спецыяльных смакавых палосак.

Навукоўцы Карнелскага ўніверсітэта правялі даследаванне смакавай адчувальнасці. У выніку эксперыменту яны высветлілі, што высокая смакавая адчувальнасць звязаная з кансерватыўнымі поглядамі.

Групе падыспытных прапанавалі ацаніць гаркату спецыяльных смакавых палосак. Людзі з кансерватыўнымі палітычнымі перавагамі сказалі, што прапанаваныя палоскі горкія. Астатнія ўдзельнікі эксперыменту назвалі гэтыя індыкатары амаль без смаку.

Навукоўцы таксама прадказалі, што высокая смакавая адчувальнасць звязана і з кансерватыўнымі поглядамі на традыцыйную сэксуальнасць. Гіпотэза была справядлівай у асноўным для менш разнастайнай дэмаграфічнай і ідэалагічнай выбаркі.

Палітычная прыхільнасці людзей могуць быць абумоўлены генетычнымі асаблівасцямі на 30-60%, высветлілі раней навукоўцы. Абапіраючыся на гэта даследаванне, карнелскія даследнікі на чале з Бенджамінам Руішам пратэставалі смакавую адчувальнасць людзей, піша Nation News.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках