27 красавiка 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад у Еўропе давядзе мінімальны заробак да $4 тысяч

8
Горад у Еўропе давядзе мінімальны заробак да $4 тысяч
ФОТА: GLOBALLOOKPRESS.COM

Новы мінімальны заробак сёлета стане самым высокім не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Жыхары швейцарскага горада Жэнева падтрымалі ўвядзенне мінімальнага памеру аплаты працы (МПАП) сумаю 23 швейцарскія франкі ў гадзіну. У пераліку на 41-гадзінны працоўны тыдзень гэта 3,8 тысячы швейцарскіх франкаў або 4,1 тысячы даляраў ЗША. Як мяркуецца, змены ўступяць у дзеянне ў канцы месяца, паведамляе lenta.ru са спасылкай на CNBC.

Ініцыятыву падтрымалі дзве траціны ўдзельнікаў галасавання, хоць у 2011 і 2014 годзе аналагічная прапанова большасцю галасоў была адхіленая. На стаўленне да мінімальнага даходу, адзначаюць экспэрты, паўплывала сітуацыя з каранавірусам, якая пагоршыла праблему сацыяльнай няроўнасці і беднасці ў горадзе.

Новы мінімальны заробак стане самым высокім не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. Ён больш чым утрая вышэйшы, чым у ЗША, і больш чым удвая вышэйшы, чым самы высокі ў Вялікабрытаніі. Раней кансалтынгавая фірма Mercer паводле вынікаў даследавання 2020 года назвала Жэневу дзявятым у спісе самых дарагіх для жыцця гарадоў свету.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках