27 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вялікі беларускі праваабаронца, чалавек-легенда Валер Шчукін

74
Памёр вялікі беларускі праваабаронца, чалавек-легенда Валер Шчукін
ВАЛЕР ШЧУКІН
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Вечная памяць герою!

На 79-м годзе жыцця памёр вялікі беларускі праваабаронца Валер Шчукін.

Валер Шчукін нарадзіўся 22 сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Скончыў школу ў Менску, быў набраны ў войска, пасля заканчэння службы вярнуўся ў Менск. Скончыў Ленінградскае вышэйшую вайсковую марскую вучэльню. 27 гадоў адслужыў на флоце, капітан другога рангу ў адстаўцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання.

Сябра Беларускага Хельсінскага камітэта, ганаровы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 1997 да 2006 года Валерый Шчукін быў сябрам аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97".

Валер Шчукін шмат разоў затрымліваўся міліцыяй, караўся штрафамі і арыштамі за ўдзел у пратэстных акцыях.

Першы раз трапіў за краты ў канцы 1998 года. На турэмным рахунку капітана другога рангу ў адстаўцы і дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання - некалькі дзясяткаў адміністрацыйных арыштаў і тры крымінальныя справы.

Неаднаразова прызнаваўся міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі вязнем сумлення.

Валер Шчукін назаўжды запомніцца беларусам сваёй упартай барацьбой на перадавой. Яго неаднаразова затрымлівалі, каралі, але аніяк не маглі зламаць.

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Валера Шчукіна.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках